+375 172905913 +375 175138610 museum@etna.by
Экспазіцыя працуе
11:00-19:00 (ср-вскр)
Каса працуе
11:00-18:30 (ср-вскр)
Падзеі
Галоўная Падзеі
Анонс мерапрыемства «Над Менкай»

8 чэрвеня ў Беларускім дзяржаўным музеі народнай архітэктуры і побыту пройдзе IV фестываль гістарычнай рэканстркуцыі «Над Менкай». Вас чакае пагружэнне у час Сярэднявечча, дзе вы зможаце: пазнаёміцца з клубамі гістарычнай рэканструкцыі і сярэднявечным боем, пастраляць з лука, паўдзельнічаць у шматлікіх майстар-класах, набыць вырабы сярэднявечных рамеснікаў, і іншае. Сардэчна запрашаем у наш музей, каб атрымаць часцінку Сярэднявечча!   Інфармацыя пра фестываль будзе дадавацца, сачыце за нашымі навінамі!

20
Свята «Вялікдзень»

5 траўня 2024 года з 14:00 да 15:00 Вялікдзень – рухомае свята народнага календара, якое мае вельмі старажытныя карані. З гэтага часу ў нашых продкаў пачынаўся новы каляндарны год. Пазней да гэтага дня хрысцянская царква прымеркавала адно з найвялікшых хрысціянскіх святаў –  «Уваскрасенне Хрыстова». Свята распачыналася Усяночнай службай, на якой свяцілі пафарбаваныя яйкі, кулічы, пірагі. Галоўным сімвалам Вялікадня з’яўляецца яйка, якое ўвасабляе народныя ўяўленні пра жыццё, сонца, веснавое абуджэнне прыроды, перамогу...

83