Беларускі дзяржаўны музей народнай архітэктуры i побыту

У маляўнічым наваколлі Мінска, там, дзе зліваюць воды ціхаплынная Пціч і гістарычна вядомая Менка, пад адкрытым небам ствараецца ўнікальны музей-запаведнік. Ва ўтульным рэчышчы, сярод тальвегаў і пагоркаў паўстаюць помнікі народнага дойлідства з розных гісторыка-этнаграфічных рэгіёнаў Беларусі. Тут, побач з гарадзішчам на Менцы, знітаваўшыся ў адзіным асяродку святынь гісторыі і культуры зямлі прашчураў, яны павінны набыць новае жыццё.
Г.А. Ткацэвіч, А.І. Лакотка.

Запрашаем на свята - масленіца!

Беларускі дзяржаўны музей народнай архітэктуры і побыту запрашае Вас на свята масленіцы, якое пройдзе 14 лютага. Вас чакае:

Падрабязней...
 


Сістэма Orphus