+375 172905913 +375 175138610 museum@etna.by
Экспазіцыя працуе
11:00-19:00 (ср-вскр)
Каса працуе
11:00-18:30 (ср-вскр)
Свята «Вялікдзень»
Галоўная Падзеі Свята «Вялікдзень»
Свята «Вялікдзень»
106

5 траўня 2024 года

з 14:00 да 15:00

Вялікдзень – рухомае свята народнага календара, якое мае вельмі старажытныя карані. З гэтага часу ў нашых продкаў пачынаўся новы каляндарны год. Пазней да гэтага дня хрысцянская царква прымеркавала адно з найвялікшых хрысціянскіх святаў –  «Уваскрасенне Хрыстова». Свята распачыналася Усяночнай службай, на якой свяцілі пафарбаваныя яйкі, кулічы, пірагі.

Галоўным сімвалам Вялікадня з’яўляецца яйка, якое ўвасабляе народныя ўяўленні пра жыццё, сонца, веснавое абуджэнне прыроды, перамогу жыцця над смерцю. Самай любімай забавай у Велікоднае свята як для дзяцей, так і для дарослых было качанне і біццё яек.

Адной з асаблівасцей беларускага Вялікадня з’яўляецца хаджэнне валачобнікаў, якія віншавалі гаспадароў хаты са святам, жадалі ім здароўя, прыбытку скаціны, добрага ўраджаю на полі.

Запрашаем усіх жадаючых далучыцца да традыцыйнага святкавання Вялікадня, даведацца шмат цікавага і добра правесці час!

Вас чакае:

  • Майстар-клас па ўпрыгожванню яек у тэхніцы «драпанка»;
  • Майстар-клас па развучванню валачобных песень;
  • Майстар-клас па велікоднай выцінанцы;
  • Абрад абыхода двароў валачобнікамі;
  • Велікодныя гульні: «Біццё і катанне яек»;
  • Беларускія народныя гульні і танцы.

За дадатковую плату можна:

- набыць сувеніры ад народных майстроў;

- наведаць «Беларускую карчму», якая знаходзіцца на тэрыторыі музея.

Кошт квіткоў:

  • для дарослых – 12 руб.;
  • студэнтаў вышэйшых устаноў адукацыі (студэнцкі білет) – 6 руб.;
  • для школьнікаў, навучэнцаў прафесійна-тэхнічных, сярэдне-спецыяльных устаноў адукацыі – 6 руб.;
  • для дзяцей дашкольнага ўзросту – бясплатна.

Экспазіцыя музея працуе з 10:00 да 17:00. Каса працуе з 10:00 да 16:30.

 

Шаноўныя наведвальнікі!

  • Калі ласка, паклапаціцеся аб абутку і вопратцы згодна ўмоў надвор’я.
  • Музей пакідае за сабой права адмены ці замены асобных эпізодаў мерапрыемства ў залежнасці ад умоў надвор’я.
  • На тэрыторыі музея адсутнічае банкамат. Для набыцця сувеніраў у рамеснікаў неабходна мець пры сабе наяўныя грошы. Квіткі і сувеніры ў касе вы можаце набыць па безнаяўным і наяўным разліку.

Як нас знайсці?

Музей знаходзіцца ў 4-х км ад МКАД за аўтарынкам «Малінаўка» каля аг. Азярцо.

Праезд ад аўтастанцыi «Паўднёва-Заходняя» прыгараднымі аўтобусамі ў накірунках: Мiнск –Дубянцы, Заходнія могілкі (170с), Паварот да музея (150), Чыкі; маршрутныя таксі №№1277,1111,1026.

Чытайце таксама
Фотасправаздача «Беларускі weekend з  гуртом «Жвавы карчмар»
1918
Фотасправаздача «Беларускі weekend з гуртом «Жвавы карчмар»

04 і 05 сакавіка прайшлі першыя выходныя вясны ў музеі пад адкрытым небам!

Культурна-масавае мерапрыемства  «Кахаем па-беларуску»
1859
Культурна-масавае мерапрыемства «Кахаем па-беларуску»

09.02.2019г. запрашаем прыняць удзел у культурна-масавым мерапрыемстве «Кахаем па-беларуску» на...

Фотасправаздача «Шырокая Масленіца ў беларускім скансэне»
1203
Фотасправаздача «Шырокая Масленіца ў беларускім скансэне»

29 лютага 2020 года адбылося культурна-масавае мерапрыемства «Масленiца» на тэрыторыі музея!