+375 172905913 +375 175138610 museum@etna.by
Экспазіцыя працуе
11:00-19:00 (ср-вскр)
Каса працуе
11:00-18:30 (ср-вскр)
Падзеі
Галоўная Падзеі
Мерапрыемства  «Саракі»

6 красавіка 2024 года з 14.00 да 15.00    Саракі – свята ў народным календары, якое прыпадае на другі дзень веснавога раўнадзенства. Магчыма, менавіта Саракі былі самым старажытным святам сустрэчы новага года, якое захавалася ў беларускай культуры ў наш час. Саракі сканцэнтравалі ў сабе практычна ўсе характэрныя рысы веснавой абраднасці – матывы пачатку года, культу продкаў,а таксама ачышчальную, прадукавальную, ахоўную і мантычную магію. Галоўным сімвалам свята з’яўляюцца птушачкі-жавароначкі, якія, па ўяўленнях  нашых...

125
Абрадавае мерапрыемства «Камаедзіца»

30 сакавіка 2024 года з 14.00 да 15.00   Мядзведзь – магутны звер, чый велічны і грозны выгляд пакарыў розумы і сэрцы старажытных беларусаў. Яму пакланяліся. Яго паважалі і баяліся. Вобраз мядзведзя можна сустрэць у легендах і казках, абрадах і песнях. У невялікай глухой мясцовасці на тэрыторыі цяперашняга Докшыцкага раёна нават адзначалася свята, прысвечанае абуджэнню мядзведзя пасля зімовай спячкі. Тутэйшыя жыхары імкнуліся зрабіць абуджэнне ўладара лесу больш лёгкім з дапамогай розных рытуалаў. А каб задобрыць волата – прыносілі яму...

109
Свята «Вялікдзень»

31 сакавіка 2024 года з 14:00 да 15:00   Вялікдзень – рухомае свята народнага календара, якое мае вельмі старажытныя карані. З гэтага часу ў нашых продкаў пачынаўся новы каляндарны год. Пазней да гэтага дня хрысцянская царква прымеркавала адно з найвялікшых хрысціянскіх святаў – «Уваскрасенне Хрыстова». У каталікоў яно адзначаецца ў межах з 22 сакавіка па 25 красавіка. Свята распачыналася Усяночнай службай, на якой свяцілі пафарбаваныя яйкі, кулічы, пірагі. Галоўным сімвалам Вялікадня з’яўляецца яйка, якое ўвасабляе...

131