+375 172905913 +375 175138610 museum@etna.by
Экспазіцыя працуе
11:00-19:00 (ср-вскр)
Каса працуе
11:00-18:30 (ср-вскр)
«Цалкам бясплатна – вольная нядзеля: спасцігаем Беларусь!»
Галоўная Падзеі «Цалкам бясплатна – вольная нядзеля: спасцігаем Беларусь!»
«Цалкам бясплатна – вольная нядзеля: спасцігаем Беларусь!»
2070

«Цалкам бясплатна – вольная субота: спасцігаем Беларусь

06 лютага  2022 года 

з 13:00

Акцыя «Цалкам бясплатна» створана для таго, каб кожны наведвальнік змог даведацца больш аб нашым музеі і беларускай гісторыі. Можна будзе здзейсніць бясплатную экскурсію (аплачваецца толькі ўваходны квіток у музей) па выставе «Беларускі лен».

Гэтая выстава працягвае традыцыю прадстаўлення ў музеі папулярных беларускіх народных рамёстваў. Яна размешчана ў помніку «Гумно з сядзібы в. Заброддзе Стаўбцоўскага раёна» і знаёміць наведвальнікаў з тэмай ільна і ільнаапрацоўцы праз дэманстрацыю музейных прадметаў, звязаных з гэтай тэматыкай, у тым ліку спецыяльных ільнаапрацоўчых станкоў і дапаможных прыстасаванняў. Аснову экспазіцыі склалі музейныя прадметы, адшуканыя пад час шматлікіх экспедыцый па глухім куткам Беларусі. Наведвальнікі змогуць папрацаваць за адным з старажытных ткацкіх станкоў і адчуць сябе ў якасці сялянкі-ткачыхі.

Пачатак экскурсіі з 13.00 на ўваходзе ў сектар «Цэнтральная Беларусь» (мапа музея). Экскурсія будзе праходзіць пры зборы групы да 10 чалавек!  

Калі ласка, апранайцеся ў адпаведнасці з умовамі надвор'я!

Кошт квіткоў:

  • для дарослых – 8 руб.;
  • для школьнікаў, студэнтаў вышэйшых устаноў адукацыі (студэнцкі білет), навучэнцаў прафесійна-тэхнічных, сярэдне-спецыяльных устаноў адукацыі – 4 руб.;
  • для дзяцей дашкольнага ўзросту – бясплатна.

Экспазіцыя музея працуе з 10:00 да 17:00. Каса працуе з 10:00 да 16:30.

Шаноўныя наведвальнікі!

  • Калі ласка, паклапаціцеся пра абутак і вопратку згодна з умовамі надвор’я.
  • Музей пакідае за сабой права адмены ці замены асобных эпізодаў мерапрыемства ў залежнасці ад умоў надвор’я.

Падчас мерапрыемства за дадатковую плату можна:

  • набыць сувенірыад народных майстроў у касе музея;
  • палятаць на мотадэльтаплане (пры добрым надвор’і);
  • наведаць «Беларускую карчму», якая знаходзіцца на тэррыторыі музея;

Запрашаем прыняць удзел у мерапрыемстве «Цалкам бясплатна»  на тэрыторыі музея!

 
Чытайце таксама
Абрадавае мерапрыемства «Вячоркі»
1676
Абрадавае мерапрыемства «Вячоркі»

09 лістапада 2019 года запрашаем усіх зацікаўленных прыняць удзел у беларускіх вячорках!

Фотасправаздача «Абрадавае мерапрыемства «Тры Каралі»
1911
Фотасправаздача «Абрадавае мерапрыемства «Тры Каралі»

05.01.2020г. адбылося абрадавае мерапрыемства «Тры Каралі» на тэрыторыі музея!

Падпісанне Мемарандума аб супрацоўніцтве
270
Падпісанне Мемарандума аб супрацоўніцтве

15 верасня ў рамках мерапрыемстваў, прымеркаваных да Дня народнага адзінства, паміж установай...