+375 172905913 +375 175138610 museum@etna.by
Экспазіцыя працуе
11:00-19:00 (ср-вскр)
Каса працуе
11:00-18:30 (ср-вскр)
Абрадавае мерапрыемства «Вячоркі»
Галоўная Падзеі Абрадавае мерапрыемства «Вячоркі»
Абрадавае мерапрыемства «Вячоркі»
1676

Абрадавае мерапрыемства «Вячоркі»

09 лістапада 2019 года 

з 14:00 да 15:30

Абрадавае мерапрыемства «Вячоркі» – гэта мастацкая рэканструкцыя свята на падставе этнаграфічных звестак. Вячоркі – гэта даўні звычай вясковых дзяўчат збірацца асеннімі і зімовымі вечарамі за працай у адной хаце. На Вячорках звычайна пралі, вышывалі,  за працай маглі жартаваць, расказаць цікавыя здарэнні, казкі, паданні, былічкі, загадаць загадкі, спяваць песні.

Вячоркі былі адметнай з’явай грамадскага побыту сялянскай моладзі шлюбнага ўзросту і служылі сродкам працоўнага і эстэтычнага выхавання, які знік у сучасным асяродку. Таму ў музеі кожны год ладзяць мерапрыемствы такога кшталту, каб паказаць побыт і жыццё людзей тых часоў.

Запрашаем усіх зацікаўленных прыняць удзел у беларускіх вячорках!   

Наведвальнкі мерапрыемства атрымаюць магчымасць:

  • пачуць адукацыйны расповед пра апрацоўку іьну на выставе «Беларусі лён»;
  • убачыць рэканструкцыю традыцыйных «Вячорак»;
  • пачуць беларускія традыцыйныя песні;
  • паўдзельнічаць у майстар-классах.

Падчас мерапрыемства за дадатковую плату можна:

  • набыць сувеніры ад народных майстроў у касе музея;
  • наведаць «Беларускую карчму», якая знаходзіцца на тэррыторыі музея.

Запрашаем прыняць удзел у абрадавым мерапрыемстве «Вячоркі» на тэрыторыі музея!

Кошт квіткоў:

  • для дарослых – 6.50 руб.;
  • для школьнікаў, студэнтаў вышэйшых устаноў адукацыі (студэнцкі білет), навучэнцаў прафесійна-тэхнічных, сярэдне-спецыяльных устаноў адукацыі – 4.00 руб.;
  • для дзяцей дашкольнага ўзросту – бясплатна.

Экспазіцыя музея працуе з 10:00 да 17:00. Каса працуе з 10:00 да 16:30.

Шаноўныя наведвальнікі!

  • Калі ласка, паклапаціцеся пра абутак і вопратку згодна з умовамі надвор’я.
  • Музей пакідае за сабой права адмены ці замены асобных эпізодаў мерапрыемства ў залежнасці ад умоў надвор’я.
Чытайце таксама
Акцыя «Калядныя дзянькі»
816
Акцыя «Калядныя дзянькі»

2-4 студзеня 2022 года.

Культурна-масавае мерапрыемства  «Развітанне са школай – 2024»
111
Культурна-масавае мерапрыемства «Развітанне са школай – 2024»

Беларускі дзяржаўны музей народнай архітэктуры і побыту 25 мая запрашае ўсіх выпускнікоў школ...

Культурна-масавае мерапрыемства  «Строчыцкія перазвоны-2021»
813
Культурна-масавае мерапрыемства «Строчыцкія перазвоны-2021»

4 верасня 2021 года кожны жадаючы зможа паспрабаваць сябе ў ролі званара!