+375 172905913 +375 175138610 museum@etna.by
Экспазіцыя працуе
11:00-19:00 (ср-вскр)
Каса працуе
11:00-18:30 (ср-вскр)
Выстава «ХХІ стагоддзе. Фотарэтраспектыва. Помнікі архітэктуры музея»
Галоўная Падзеі Выстава «ХХІ стагоддзе. Фотарэтраспектыва. Помнікі архітэктуры музея»
Выстава «ХХІ стагоддзе. Фотарэтраспектыва. Помнікі архітэктуры музея»
110

15 сакавіка 2024 года

 

З 15 сакавіка ў помніку архітэктуры «Грамадскі свіран з в. Касарычы» пачынае працаваць часовая выстава «ХХІ стагоддзе. Фотарэтраспектыва. Помнікі архітэктуры музея». Выстава знаёміць наведвальнікаў з архіўнымі матэрыяламі музея – фотаздымкамі Рабочай групы, якая стаяла ля вытокаў стварэння першага і адзінага ў Беларусі скансэна.

Фотаздымкі адлюстроўваюць стан помнікаў драўлянага дойлідства на момант іх фіксацыі супрацоўнікамі Рабочай групы ў перыяд з 1977 па 1989 гг. да іх разборкі і перавозу на тэрыторыю музея, а таксама падчас правядзення рэстаўрацыйных работ. Многія матэрыялы раней не дэманстраваліся.

Вядомыя сёння наведвальнікам драўляныя цэрквы, утульныя сялянскія хаты, велічныя млыны паўстаюць у нязвыклым абліччы напаўразбураных, апусцелых будынін, стомленых ад доўгіх гадоў існавання без гаспадара. Большасць помнікаў на момант фіксацыі Рабочай групай знаходзілася ў дрэнным тэхнічным  стане. Аднаўленне кожнага з помнікаў патрабавала значных матэрыяльных і тэхнічных рэсурсаў.

Архіўныя выявы помнікаў з музейнай экспазіцыі дазваляюць гледачу самастойна ацаніць маштаб работ, праведзеных для захавання аб’ектаў драўлянай архітэктурнай спадчыны Беларусі.

 

Кошт квіткоў:

  • для дарослых – 12,00 руб.;
  • студэнтаў вышэйшых устаноў адукацыі (студэнцкі білет) – 6,00 руб.;
  • для школьнікаў, навучэнцаў прафесійна-тэхнічных, сярэдне-спецыяльных устаноў адукацыі – 6,00 руб.;
  • для дзяцей дашкольнага ўзросту – бясплатна.

 

Экспазіцыя музея працуе з 10:00 да 17.00. Каса працуе з 10:00 да 16:30.

 

Шаноўныя наведвальнікі!

  • Калі ласка, паклапаціцеся аб абутку і вопратцы згодна ўмоў надвор’я.
  • Музей пакідае за сабой права адмены ці замены асобных эпізодаў мерапрыемства ў залежнасці ад умоў надвор’я.
  • На тэрыторыі музея адсутнічае банкамат. Для набыцця сувеніраў у рамеснікаў неабходна мець пры сабе наяўныя грошы. Квіткі і сувеніры ў касе вы можаце набыць па безнаяўным і наяўным разліку.
  • Экскурсіі ў дзень мерапрыемства ажыццяўляюцца толькі па папярэднім запісе.

 

Як нас знайсці?

Музей знаходзіцца ў 4-х км ад МКАД за аўтарынкам «Малінаўка» каля аг. Азярцо.

Праезд ад аўтастанцыi «Паўднёва-Заходняя» прыгараднымі аўтобусамі ў накірунках: Мiнск –Дубянцы, Заходнія могілкі (170С), Паварот да музея (150), Чыкі; маршрутнае таксі №1277, №1111, №1026.

Чытайце таксама
Рэцэпты птушачак з цеста
2924
Рэцэпты птушачак з цеста

Птушкі займаюць на свяце «Гуканне вясны» адно з самых галоўных і прывілеяваных месцаў!

Мерапрыемства  «Саракі»
136
Мерапрыемства «Саракі»

6 красавіка 2024 года з 14.00 да 15.00    Саракі – свята ў народным...

Мерапрыемства  «Дзяды»
289
Мерапрыемства «Дзяды»

4 лістапада 2023 года з 13.00 да 14.00