+375 172905913 +375 175138610 museum@etna.by
Экспазіцыя працуе
11:00-19:00 (ср-вскр)
Каса працуе
11:00-18:30 (ср-вскр)
Свята «Саламяныя цуды. Мастацкія практыкі саломапляцення» сумесна з Рэспубліканскім цэнтрам нацыянальных культур
Галоўная Падзеі Свята «Саламяныя цуды. Мастацкія практыкі саломапляцення» сумесна з Рэспубліканскім цэнтрам нацыянальных культур
Свята «Саламяныя цуды. Мастацкія практыкі саломапляцення» сумесна з Рэспубліканскім цэнтрам нацыянальных культур
70

27 красавіка 2024 года

з 14.00 да 16.00

 

Традыцыі саломапляцення сыходзяць каранямі ў глыбокую старажытнасць, калі нашы прадзеды шанавалі культ хлеба і ўрадлівасці. Салому клалі жывёлам у хлеў, выкарыстоўвалі ў якасці ложка, накрывалі стрэхі хат, майстравалі з яе цацкі, посуд, упрыгожванні. Беларусы надзялялі салому сакральнымі ўласцівасцямі: апошні сноп, які прывозілі з поля, захоўвалі ў доме да новага ўраджаю як сімвал урадлівасці і дабрабыту.

Цягам стагоддзяў беларусы перадавалі традыцыі саломапляцення з пакалення ў пакаленне. Народныя майстры старанна захоўвалі ўнікальныя прыёмы, навучалі рамяству сваіх паслядоўнікаў. Зараз саломапляценне з’яўляецца сапраўдным мастацтвам, адметнай рысай, гонарам Беларусі.

Наш музей збірае лепшых майстроў краіны, каб кожны мог сваімі вачыма ўбачыць сапраўдныя саламяныя цуды.

 

Вас чакае:

  • Выстава-кірмаш саламяных вырабаў ручной работы;
  • Майстар-класы ад лепшых майстроў саломапляцення з ўсёй краіны;
  • Выступы фальклорных гуртоў.

 

За дадатковую плату можна:

- набыць сувеніры ад народных майстроў;

- наведаць «Беларускую карчму», якая знаходзіцца на тэрыторыі музея.

 

Кошт квіткоў:

  • для дарослых – 14,00 руб.;
  • студэнтаў вышэйшых устаноў адукацыі (студэнцкі білет) –9,00 руб.;
  • для школьнікаў, навучэнцаў прафесійна-тэхнічных, сярэдне-спецыяльных устаноў адукацыі – 8,00 руб.;
  • для дзяцей дашкольнага ўзросту – бясплатна.

 

Экспазіцыя музея працуе з 11:00 да 19.00. Каса працуе з 11:00 да 18:30.

 

Шаноўныя наведвальнікі!

  • Калі ласка, паклапаціцеся аб абутку і вопратцы згодна ўмоў надвор’я.
  • Музей пакідае за сабой права адмены ці замены асобных эпізодаў мерапрыемства ў залежнасці ад умоў надвор’я.
  • На тэрыторыі музея адсутнічае банкамат. Для набыцця сувеніраў у рамеснікаў неабходна мець пры сабе наяўныя грошы.
  • Квіткі і сувеніры ў касе вы можаце набыць па безнаяўным і наяўным разліку.

 

Як нас знайсці?

Музей знаходзіцца ў 4-х км ад МКАД за аўтарынкам «Малінаўка» каля аг. Азярцо.

Праезд ад аўтастанцыi «Паўднёва-Заходняя» прыгараднымі аўтобусамі ў накірунках: Мiнск –Дубянцы, Заходнія могілкі (170Э), Паварот да музея (150), Чыкі; маршрутныее таксі №№1277, 1111, 1026.

Чытайце таксама
Бясплатная акцыя  «Калядныя дзянькі»
188
Бясплатная акцыя «Калядныя дзянькі»

УВАГА! 1 студзеня Музей працуе с 13:00 да 17:00 1-4 студзеня 2024 года Каляды –...

Свята  «Прыйшлі Калядкі-бліны ды аладкі»
643
Свята «Прыйшлі Калядкі-бліны ды аладкі»

24 снежня 2022 года запрашаем усіх далучыцца да народных традыцый у музеі пад адкрытым небам!

Фотасправаздача «Тэатральная феерыя»
2042
Фотасправаздача «Тэатральная феерыя»

26.03.2017г. запрашаем пазнаёміцца з традыцыйным тэатральным мастацтвам Беларусі і прыняць...

Відэа справаздача Масленіца 2016 у Беларускім скансэне!
2204
Відэа справаздача Масленіца 2016 у Беларускім скансэне!

Масленіца 12.03.2016. Як адзначалі свята ў музеі пад адкрытым небам.