+375 172905913 +375 175138610 museum@etna.by
Экспазіцыя працуе
11:00-19:00 (ср-вскр)
Каса працуе
11:00-18:30 (ср-вскр)
Прафесійнае свята «Дзень настаўніка»
Галоўная Падзеі Прафесійнае свята «Дзень настаўніка»
Прафесійнае свята «Дзень настаўніка»
1123

Прафесійнае свята «Дзень настаўніка»

3 кастрычніка 2020 г.

з 13.00 да 17.00

Настаўнік здаўна быў вельмі паважаным чалавекам. Гэта заўжды асоба, якая не толькі дае веды, але паказвае прыклад годнасці і сумлення будучым пакаленням. Традыцыйна, у першую нядзелю кастрычніка ў Беларусі адзначаецца Дзень настаўніка і кожны год музей ладзіць прафесійнае свята ў гонар настаўнікаў, дзе віншуюць і дзякуюць тых, хто сёння навучае і настаўляе нашых дзяцей. Няхай гэты дзень запомніца вясёлымі і цікавымі момантамі,  шчырымі віншаваннямі і пажаданнямі!

У праграме мерапрыемства:

  • канцэрт з удзелам беларускіх калектываў;
  • беларускія танцы і гульні;
  • караоке;
  • конкурсы;
  • майстар-класы;
  • экскурсіі;
  • віктарына з прызамі.

За дадатковую плату ў вас будзе магчымасць:

  • пачаставацца рознымі прысмакамі ў «Беларускай карчме»,
  • набыць лепшыя сувеніры ад народных майстроў у касе музея.

Запрашаем прыняць удзел у прафесійным свяце «Дзень настаўніка» на тэрыторыі музея!

Кошт квіткоў:

  • для дарослых – 12,00 руб.;
  • для школьнікаў, студэнтаў вышэйшых устаноў адукацыі, навучэнцаў прафесійна-тэхнічных, сярэдне спецыяльных устаноў адукацыі – 4,00 руб.;
  • для дзяцей дашкольнага ўзросту – бясплатна.

Экспазіцыя музея працуе з 11:00 да 19:00. Каса працуе з 11:00 да 18:30.

Шаноўныя наведвальнікі!

  • Калі ласка, паклапаціцеся пра абутак і вопратку згодна з умовамі надвор’я.
  • Музей пакідае за сабой права адмены ці замены асобных эпізодаў мерапрыемства ў залежнасці ад умоў надвор’я.
Чытайце таксама
Фотасправаздача: Беларускі скансэн на III Нацыянальным форуме "Музеі Беларусі"!
2124
Фотасправаздача: Беларускі скансэн на III Нацыянальным форуме "Музеі Беларусі"!

1 і 2 кастрычніка мы з поспехам прынялі ўдзел у III Нацыянальным форуме "Музеі Беларусі&qu...

Мерапрыемства «Майстар-класы ў беларускім скансэне»
702
Мерапрыемства «Майстар-класы ў беларускім скансэне»

17.10.2021г. запрашаем правесці выхадны дзень са сваіми блізкімі і паўдзельнічаць у...

Святочнае мерапрыемства, прысвечаная 8 сакавіка «У вясны – дзявочы голас»
195
Святочнае мерапрыемства, прысвечаная 8 сакавіка «У вясны – дзявочы голас»

8 i 10 сакавіка 2024 года з 14.00 да 15.00   Міжнародны жаночы дзень (8 сакавіка)...