+375 172905913 +375 175138610 museum@etna.by
Экспазіцыя працуе
11:00-19:00 (ср-вскр)
Каса працуе
11:00-18:30 (ср-вскр)
Фотасправаздача «Купалле. Ад мінулага да сучаснасці!»
Галоўная Падзеі Фотасправаздача «Купалле. Ад мінулага да сучаснасці!»
Фотасправаздача «Купалле. Ад мінулага да сучаснасці!»
3890

Фотасправаздача «Абрадавае мерапрыемства «Купалле. Ад мінулага да сучаснасці!»

7 ліпеня 2017 года
з 18:00 да 21:00

У ноч з 6 на 7 ліпеня ў Беларусі адзначаюць самае старажытнае абрадавае свята – Купалле. Падчас нашага мерапрыемства Вы атрымаеце магчымасць з галавой акунуцца ў атмасферу таямнічага мінулага, даведацца пра старажытныя традыцыі і сучасныя інтэпрэтацыі святкавання Купалля, прасачыць змены, якія адбываліся на працягу ўсёй гісторыі існавання гэтага свята.

У праграме мерапрыемства:

  • Канцэрт «Ад мінулага да сучаснасці!»;
  • Квэст «Купальская кветка»;
  • Майстар-клас па пляценню купальскіх вянкоў з палявых кветак і зёлак;
  • Купальския варожбы;
  • Раскладанне вогнішча і ваджэнне карагодаў;
  • Майстар-клас па народных танцах пад традыцыйныя музычныя інструменты;
  • Дэгустацыя «Крупніку» (традыцыйны беларускі напой).

За дадатковую плату можна:

  • набыць сувеніры ад народных майстроў;
  • наведаць «Беларускую карчму», якая знаходзіцца на тэрыторыі музея.

Запрашаем прыняць удзел у абрадавым мерапрыемстве «Купалле. Ад сучаснасці да мінулага!» на тэрыторыі музея!

Кошт квіткоў:

  • для дарослых – 10.00 руб.;
  • для дзяцей школьнага ўзросту – 5.00 руб.;
  • для дзяцей дашкольнага ўзросту – бясплатна.

Экспазіцыя музея працуе з 11:00 да 19:00. Каса працуе з 11:00 да 18:30.

Схему праезду глядзіце тут.

Чытайце таксама
Фотасправаздача «Траецкае гулянне, дзявочае гаданне»
2874
Фотасправаздача «Траецкае гулянне, дзявочае гаданне»

03.06.2017г. Запрашаем Вас прыняць удзел у абрадавым мерапрыемстве «Траецкае гулянне, дзявочае...

Увага! Набыць квіткі на фестываль «Над Менкай» стала зручней!
930
Увага! Набыць квіткі на фестываль «Над Менкай» стала зручней!

З 25 па 27 жніўня ўключна можна набыць квіткі на фестываль са зніжкай!

Вынікі конкурсу "Велікодная пісанка"
2024
Вынікі конкурсу "Велікодная пісанка"

13 мая ў Дзяржынскім раённым гісторыка-краязнаўчым музеі падвялі вынікі конкурсу...

Хэдлайнер свята «Шырокая Масленіца ў беларускім скансэне»
2329
Хэдлайнер свята «Шырокая Масленіца ў беларускім скансэне»

Рок-гурт «Re1ikt» - хэдлайнер нашага свята «Шырокая Масленіца ў Беларускім скансэне».