+375 172905913 +375 175138610 museum@etna.by
Экспазіцыя працуе
11:00-19:00 (ср-вскр)
Каса працуе
11:00-18:30 (ср-вскр)
Другі фестываль актыўнага ладу жыцця «ЗОЖ - фэст»
Галоўная Падзеі Другі фестываль актыўнага ладу жыцця «ЗОЖ - фэст»
Другі фестываль актыўнага ладу жыцця «ЗОЖ - фэст»
1706

Другі фестываль актыўнага ладу жыцця «ЗОЖ - фэст»

5 мая 2019 года 

з 11:00 да 20:00

«ЗОЖ - фэст» – гэта не толькі свята спорту і актыўнага адпачынку са мноствам забавак для дарослых і дзяцей, гэта інтэрактыўная пляцоўка, на якой спартсмены-прафесіяналы і аматары прадэманструюць свае магчымасці, правядуць майстар-класы для ўсіх жадаючых, а таксама абмяняюцца вопытам.

Арганізатары: Установа «Беларускі дзяржаўны музей народнай архітэктуры і побыту» і Івэнт-агентства «ГудТайм».

У праграме фестывалю:

  • выступы асілкаў і стронгмэнаў;
  • яскравыя чарлідзершы;
  • майстар-клас па кросфіту;
  • майстар-клас па танцах на пілоне;
  • майстар-класы па адзінаборствах і самаабароне;
  • эстафета;
  • пнеўматычны і лучны цір;
  • смачная і карысная ежа;
  • кірмаш рамеснікаў;
  • экскурсіі па музею;
  • катанне на конях;
  • анімацыі для дзяцей.   

Завяршыцца фестываль выступам музычных гуртоў, а таксама дыскатэкай ад DJ!

Падчас мерапрыемства за дадатковую плату можна:

  • набыць сувеніры ад народных майстроў у касе музея;
  • палятаць на мотадэльтаплане (пры добрым надвор’і);
  • наведаць «Беларускую карчму», якая знаходзіцца на тэрыторыі музея.

Запрашаем прыняць удзел у фестывалі актыўнага ладу жыцця «ЗОЖ - фэст» на тэрыторыі музея!

Аб'яўляем папярэдні продаж квіткоў 29-31 красавіка і 2-4 мая па адрасе: вул. Смаленская, 15 - 907, з 10.30 да 14.00.

Кошт квіткоў у дні папярэдняга продажу:

  • для дарослых – 8 руб.;
  • для школьнікаў – 4 руб.;
  • дзецям да 5 год – бясплатна.

Кошт квіткоў у дзень мерапрыемтсва:

  • для дарослых – 12 руб.;
  • для школьнікаў – 6 руб.;
  • сямейны квіток (2 дарослых + 2 дзіцяці) – 28 руб.;
  • дзецям да 5 год – бясплатна.

Экспазіцыя музея працуе з 11:00 да 19:00. Каса працуе з 11:00 да 18:30.

Шаноўныя наведвальнікі!

  • Калі ласка, паклапаціцеся пра абутак і вопратку згодна з умовамі надвор’я.
  • Музей пакідае за сабой права адмены ці замены асобных эпізодаў мерапрыемства ў залежнасці ад умоў надвор’я.
  • Арганізацыйныя пытанні: +375 (29) 185 03 33 (Уладзімір) zozhfest.by

Квіткі таксама можна набыць праз аператараў ByCard і kassy.by

Чытайце таксама
Абрадавае мерапрыемства  «На Саракі прыляцелі птакі»
2030
Абрадавае мерапрыемства «На Саракі прыляцелі птакі»

23.03.2019г. запрашаем прыняць удзел у абрадавым мерапрыемстве «На Саракі прыляцелі птакі» на...

Фотасправаздача «Экспазіцыя «Беларускі народны строй»
1372
Фотасправаздача «Экспазіцыя «Беларускі народны строй»

21 мая ў 15.00 ўрачыстае адкрыццё экспазіцыі!

Мерапрыемства «Даравальная нядзеля»
1325
Мерапрыемства «Даравальная нядзеля»

1 сакавіка 2020 года запрашаем прыняць удзел у культурна-масавым мерапрыемстве «Даравальная...

«Дарогамі вайны – дарогамі Перамогі!»
1585
«Дарогамі вайны – дарогамі Перамогі!»

08.05.2019г. запрашаем на свята, якое прысвечана 75-годдзю вызвалення Беларусі ад...