+375 172905913 +375 175138610 museum@etna.by
Экспазіцыя працуе
11:00-19:00 (ср-вскр)
Каса працуе
11:00-18:30 (ср-вскр)
Абрадавае мерапрыемства «Гуканне вясны»
Галоўная Падзеі Абрадавае мерапрыемства «Гуканне вясны»
Абрадавае мерапрыемства  «Гуканне вясны»
1013

Абрадавае мерапрыемства

«Гуканне вясны»

27 сакавіка 2021 года 

з 14:00 да 15:30

«Гуканне вясны» – старажытнае свята, звязанае з абуджэннем прыроды і закліканнем вясны. Ад сустрэчы вясны шмат у чым залежыў дабрабыт селяніна, таму адзначалася свята ўрачыста, весела і шумна. З гуканнем вясны звязана шмат рытуальных дзеянняў, якія суправаджаліся заклікам, загаворамі, веснавымі песнямі, якія павінны былі паспрыяць хутчэйшаму прыходу вясны.           

Наведвальнікі і ўдзельнікі мерапрыемства змогуць вырабіць сабе прыгожую птушачку – сімвал прыходу вясны, паслухаць традыцыйныя веснавыя песні ад фальклорных калектываў, паўдзельнічаць у веснавых абрадах, павадзіць карагоды, патанчыць беларускія танцы, а завяршэннем свята стане ўрачыстае спаленне кола на плыце, пушчаным па рацэ!

Вас чакае:

  • выступленне фальклорнага калектыву;
  • абрад «Гуканне вясны»;
  • майстар-клас па беларускіх танцах і гульнях;
  • майстар-клас па вырабе птушак;
  • выстава гліняных птушачак з калекцыі музея (у помніку «Школа»);
  • спаленне кола на плыце!

Падчас мерапрыемства за дадатковую плату можна:

  • набыць сувеніры ад народных майстроў;
  • палятаць на мотадэльтаплане (пры добрым надвор’і);
  • наведаць «Беларускую карчму», якая знаходзіцца на тэррыторыі музея;

Запрашаем прыняць удзел у абрадавым мерапрыемстве «Гуканне вясны» на тэрыторыі музея!

Кошт квіткоў:

  • для дарослых – 9 руб.;
  • студэнтаў вышэйшых устаноў адукацыі (студэнцкі білет) 4 руб.;
  • для школьнікаў, навучэнцаў прафесійна-тэхнічных, сярэдне-спецыяльных устаноў адукацыі – 4 руб.;
  • для дзяцей дашкольнага ўзросту – бясплатна.

Экспазіцыя музея працуе з 10:00 да 17:00. Каса працуе з 10:00 да 16:30.

Шаноўныя наведвальнікі!

  • Калі ласка, паклапаціцеся пра абутак і вопратку згодна з умовамі надвор’я.
  • Музей пакідае за сабой права адмены ці замены асобных эпізодаў мерапрыемства ў залежнасці ад умоў надвор’я.
Чытайце таксама
«Даравальная нядзеля»
3356
«Даравальная нядзеля»

18.02.2018г. Запрашаем прыняць удзел у мерапрыемстве «Даравальная нядзеля» на тэрыторыі музея!

Рэцэпты птушачак з цеста
2923
Рэцэпты птушачак з цеста

Птушкі займаюць на свяце «Гуканне вясны» адно з самых галоўных і прывілеяваных месцаў!

Культурна-масавае мерапрыемства  «Масленіца»
1143
Культурна-масавае мерапрыемства «Масленіца»

5 сакавіка 2022 года запрашаем прыняць удзел у культурна-масавым мерапрыемстве «Масленіца» на...