04 верасня 2010 года з 15.00 да 21.00 у другі раз на тэрыторыі Беларускага дзяржаўнага музея народнай архітэктуры і побыту будзе праходзіць фолк-фэст “Камяніца”. Дадзенае мерапрыемства - сумесны праект Беларускага дзяржаўнага музея народнай архітэктуры і побыту і ТАА «Новы альянс».
У праграме прымуць удзел вядучыя сучасныя беларускія фолк-выканаўцы і гурты , у тым ліку, этна-трыа “Троіца», «Палац», «Маланка Аркестр», «АКАNA», «Guda» і іншыя. Адмысловы госць – Лявон Вольскі. Прагучыць музыка розных накірункаў.
Грашовыя сродкі, атрыманыя пад час фэста, будуць накіраваны на рэстаўрацыю ўнікальных помнікаў драўлянага дойлідства канца XVIII- пачатку XX ст., якія ствараюць экспазіцыю музея. Усіх удзельнікаў свята гасцінна чакае “Беларуская карчма” з вялікай колькасцю традыцыйных беларускіх страў і напояў.
Прадстаўнікі Беларускага Саюза майстроў народнай творчасці прапануюць эксклюзіўныя вырабы з саломкі, керамікі, лёну, а выдавецтва “Беларусь” – кнігі на беларускай мове.
Пад час мерапрыемства будуць працаваць аніматары і пнеўматычны цір. Шаноўныя наведвальнікі! Экспазіцыя музея працуе з 10.00 да 18.20 Калі ласка, паклапаціцеся аб абутку і вопратцы згодна пагодных умоў. Пажадана мець пры сабе ліхтарык. Аплаціць кошт уваходнага білета на фолк-фэст “Камяніца” можна загадзя па адрасу: г.Мінск, вул. Кальварыйская,17- 614 з 10.00 да 18.15 Фолк-фэст “Камяніца” адбудзецца пры любым надвор’і !
Кошт уваходнага білета: для дарослых – 6 300 руб., для студэнтаў і школьнікаў - 3 150 руб.
У кошт уваходзіць: наведванне экспазіцыі музея і ўдзел ва ўсіх мерапрыемствах фэста
15.00- GUDA
15.30- Рокаш
16.00-Befolk
16.30-Akana
17.15-Бан-Жвiрба
18.00 -Маланка Аркестр
19.00-Лявон Вольск
19.30-Троiца
20.30- Палац
21.30 -Фiнал

