Беларускі Дзяржаўны Музей Народнай Архітэктуры і Побыту

Справаздача "Свътописный кабинетъ"

23 снежня 2011 года ў Беларускім дзяржаўным музеі народнай архітэктуры і побыту адбылося ўрачыстае адкрыццё новай экспазіцыі “Іінтэр”ер фотасалона кан. XIX – пач. XX стст.: “Свътописный кабинетъ”.

Экспазіцыя была адчынена ў помніку народнай архітэктуры пач. ХХ ст. “Жылы дом з вул.Вызвалення, 4”, які перавезены на тэрыторыю музея з Ракаўскага прадмесця г. Мінска. Падзея была прымеркавана да 35-годдзя са дня стварэння музея. Выстаўка выклікала жывы інтарэс у наведвальнікаў.  Яны пабачылі мэблю стылю мадэрн, рэдкія экзэмпляры фотатэхнікі і ўнікальныя фатаграфіі мінулага з фондаў музея.

Падрабязней...
 

Справаздача "Шчадрэц"

15 cтудзеня 2012 года ў Беларускім дзяржаўным музеі народнай архітэктуры і побыту адбылося яскравае каляднае свята “Шчадрэц”

“Шчадрэц” або “Шчодрая куцця” – даўні народны звычай адзначаць вечар напярэдадні свята свяціцеля Васілія Вялікага (на Стары Новы год).

У розных кутках Беларусі – “Шчадрэц” адзначаўся па-рознаму, меў   мясцовы непаўторны каларыт. Калядоўшчыкі  хадзілі з “Казою”, якая з’яўлялася  сімвалам ураджаю, з “Мядзведзем”, які ўвасабляў сілу і здароўе. На Гомельшчыне “вадзілі Кабылу”, на Міншчыне – “Жорава”, а на Гродзеншчыне – “Бусла”. Галоўным сімвалам свята з’яўлялася калядная зорка.

Падрабязней...
 

Прэс-рэліз свята “Шчадрэц”

Беларускі дзяржаўны музей народнай архітэктуры і побыту запрашае на свята “Шчадрэц”, якое адбудзецца 15 студзеня 2012 года з  13.00 да 15.00 гадзін.

“Шчадрэц” або “Шчодрая куцця” – вечар напярэдадні свята Васіля Вялікага  (першага дня Новага года па старому стылю), які адзначалі падчас “Каляд”. Адным з галоўных сімвалаў свята з’яўлялася калядная зорка. “Шчадрэц” – бог балявання і бяседы. У розных кутках Беларусі на “Шчадрэц” калядоўшчыкі хадзілі з “Казою” – сімвалам ураджаю, “Мядзведзем”, які ўвасабляў сілу і здароўе. Мясцовы непаўторны каларыт гэтага свята назіраўся ў тым, што на Гомельшчыне вадзілі “Кабылу”, на Міншчыне – “Жорава”, на Гродзеншчыне – “Бусла”.

Падрабязней...
 

Фотаагляд

Нагадваем Вам, што свята апошняга званка "Развітанне са школай" - праходзіла 29 мая 2010г. сумесна з тэатрам гульні "Жарт", а "Паварот на Малінаўку" падрыхтаваны і праведзены сумесна з творчым калектывам "Майстэрня ўражанняў" ("Мастерская впечатлений")

і прапануем Вашай увазе фотаагляд

Падрабязней...
 

Паварот на Малінаўку, ці незвычайны выхадны

30 мая 2010 года – свята для ўсіх

“Паварот на Малінаўку, ці НЕЗВЫЧАЙНЫ ВЫХАДНЫ па матывах “Вяселля ў Малінаўцы”

Пачатак у 13.00

Кошт білета для ўсіх наведвальнікаў :

10 000 рублей.

Падрабязней...
 


Старонка 1 из 13


Сістэма Orphus