Парадак разгляду зваротаў грамадзян

Асабісты прыём грамадзян

Дырэктар Беларускага Дзяржаўнага музея народнай архітэктуры і побыту Лакотка Святлана Аляксандраўна праводзе асабісты прыём грамадзян      у кожны панядзелак месяца па наступнаму графіку:

з 8.00 – да 11.00

з 16.00 – да 20.00

Прыём праводзіцца згодна папярэдняму запісу ў вучонага сакратара  (тэл.209-41-63 ) па адрасу: г. Мінск, вул. Кальварыйская  17, каб. 614

Пры вусным звароце грамадзянін павінен прад’явіць дакумент, які засведчыць  яго асобу.

У выпадку, калі пытанне, узнятае ў вусным звароце, не можа быць вырашана  ў час асабістага прыёму, зварот павінны быць выкладзены грамадзянінам у пісьмовай форме і падляжыць разгляду ў адпаведным парадку.

 

Работа са зваротамі грамадзян і юрыдычных асоб

Работа са зваротамі грамадзян і юрыдычных асоб у Беларускім дзяржаўным музеі народнай архітэктуры і побыту арганізавана  ў адпаведнасці з Законам Рэспублікі Беларусь ад 6 чэрвеня 1996 года № 407-ХІІІ “Аб зваротах грамадзян” (Ведамасці Вярхоўнага Савета Рэспублікі Беларусь, 1996г. № 21, ст. 376; Нацыянальны рэестр прававых актаў РБ, 2004 г., № 189, 2/1089);

Дэкрэтам Прэзідэнта РБ ад 14 студзеня 2005г. №2 “Аб удасканаленні работы з насельніцтвам” (Нацыянальны рэестр прававых актаў РБ, №1/6166 ад 17 студзеня 2005 г.);

Указам Прэзідэнта РБ ад 15 кастрычніка 2007 г. № 498 “Аб дадатковых мерах па рабоце са зваротамі грамадзян і юрыдычных асоб” (Нацыянальны рэестр прававых актаў РБ, № 1/8997 ад 16 кастрычніка 2007 г.);

Дырэктывай Прэзідэнта РБ ад 27 снежня 2006 г. №2 “Аб мерах па далейшай дэбюракратызацыі дзяржаўнага апарата”  (Нацыянальны рэестр прававых актаў РБ №1/8173 ад 4 студзеня 2007 г.)

Парадак разгляду зваротаў грамадзян і юрыдычных асоб

1. Патрабаванні, якія прад’яўляюцца да пісьмовых зваротаў:

Пісьмовы зварот павінны ўтрымліваць:

для грамадзян і індэвідуальных прадпрымальнікаў – прозвішча, імя, імя па бацьку, дадзеныя  аб яго месцы жыхарства і (ці)працы (вучобы);

для юрыдычных асоб – поўнае найменне юрыдычнай асобы і яе юрыдычны адрас;

выклад сутнасці звароту;

для грамадзян і індывідуальных прадпрымальнікаў – асабісты подпіс грамадзяніна;

для юрыдычных асоб - прозвішча, імя і імя па бацьку кіраўніка ці асобы, упаўнаважанай ў адпаведным парадку падпісваць зварот, завераны пячаткай юрыдычнай асобы;

2. Усе накіраваныя пісьмовыя звароты ад грамадзян і юрыдычных ліц рэгіструюцца ў дзень іх паступлення ў адпаведным парадку;

3. Пастаўленные грамадзянамі пытанні, не патрабуючыя дадатковай праверкі, вырашаюцца неадкладна, не пазнее 15-ці календарных дзён са дня рэгістрацыі. Пры неабходнасці правядзення спецыяльнай праверкі, запроса дадатковай  інфармацыі, тэрмін разгляду зварота можа быць падоўжаны, але не больш чым на 1 месяц са дня яго рэгістрацыі.

4. Паўторныя звароты грамадзян (вусныя і пісьмовыя), у якіх не прыводзяцца новыя дадзеныя ці ізноў адчыненыя абставіны, разгляду не належаць, калі па іх маюцца вынікі вычэрпальных праверак і грамадзянам дадзены адказы ў адпаведным парадку. Пры гэтым грамадзянам пісьмова паведамляецца, што іх паўторны зварот неабаснаваны і перапіска з імі па дадзенаму пытанню спыняецца.

 

“Гарачая лінія” працуе штодзенна (акрамя суботы і нядзелі)

з 9-00 да 12-00 па тэл. 209-41-63

 

Вышэйстаячая ўстанова – Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь

Адрас: д. 11, пр. Пераможцаў, г. Мінск, 220004, Беларусь

Факс: +375 (17) 203-90-45

Эл. пошта: Гэты e-mail адрас абаронены ад спаму-ботаў, для яго прагляду ў Вас павінен быць уключаны Javascript

Рэжым работы :

з 9-00 да 18-00 (абедзенны перапынак: 13.00 – 14.00)

Выхадныя дні: субота, нядзеля

 
Сістэма Orphus