Купалле

Купалле – свята, якое адбылося ў Беларускім дзяржаўным музеі народнай архітэктуры і побыту. Фотаздымкі, якія вы бачыце – на ўспамін пра лета, моцную навальніцу, што палыхнула з нябес разам з першымі водблескамі купальскага вогнішча. Пра песні і танцы, пра пошукі кветкі шчасця – але хто пойдзе за ёю ў такую грымоту?.. Толькі і заставалася – збегчы ад непагоды, памясціцца ўсім у вялікую палатку на ўскрайку поля – і прадоўжыць песні там – пад акампанемент дажджу і грому.

Паважаныя наведвальнікі Беларускага дзяржаўнага музея народнай архітэктуры і побыту! Не прамініце! 28 жніўня з 13.00 да 16.00 у нашым музеі вас чакае “Незвычайны выхадны ці Казачная вандроўка для дзяцей і дарослых”. Перад вамі адкрыецца чароўны свет дзяцінства. І, хто ведае? - споўняцца самыя патаемныя жаданні. Напрыклад, вы сустрэнеце сваіх любімых казачных герояў, зможаце разам з імі і паспяваць, і станчыць! Адправіцеся ў вандроўку, пазнаеце прыгоды, пачуеце смех, жарты. І галоўнае – на свяце аднолькава цікава будзе і дарослым, і дзецям. Еднасць пакаленняў! І гэта так зразумела, таму што кожны з нас – родам з дзяцінства.

Чакаем фатаздымкi.

 


Сістэма Orphus