Беларускія народныя абразы

З вялікім поспехам у межах “Славянскага базара” ў Віцебску, у абласным краязнаўчым музеі (будынак гарадской ратушы), адбылася прэзентацыя выстаўкі “Беларускія народныя абразы” з калекцыі Беларускага дзяржаўнага музея народнай архітэктуры і побыту.

На выстаўцы было прадстаўлена 36 унікальных іконапісных абразоў Заходняга і Усходняга Палесся, Падняпроўя 19 – пачатку 20 стагоддзяў. Прадстаўленыя творы напісны ў рэчышчы агульных праваслаўных канонаў. Ім уласцівы насычаныя фарбы, расліныя матывы дэкору. Багатая спадчына народных абразоў занітоўвае розныя этнічныя і канфесійныя традыцыі, выяўляе сінтэз кананічнага візантыйскага іконапісу, заходнееўрапейскага жывапісу і премаў народнага дэкаратыўнага мастацтва. Выстаўку наведалі шматлікія госці міжнароднага свята, далі высокую адзнаку прадстаўленай калекцыі.

 


Сістэма Orphus