Абрады з’яўляюцца састаўной часткай традыцыйна-побытавой культуры кожнага народа. Яны з’яўляюцца сукупнасцю традыцыйных умоўных дзеянняў, сімвалічна выражаюць і замацоўваюць адносіны людзей да прыроды і паміж сабою ў важкіх жыццёвых сітуацыях. Музей захоўвае і адраджае беларускія традыцыі і абрады, прапануючы ўсім жадаючым прыняць удзел у абрадавых мерапрыемствах.
Толькі з 15 снежня па 20 студзеня ў наведвальнікаў ёсць унікальная магчымасць стаць удзельнікамі ролевай гульні “Калядоўшчыкі” абрадавага мерапрыемства “Каляды”.
На працягу ўсяго года маладых да сябе запрашае музей, прапаноўваючы адсвяткаваць нараджэнне сваёй сям’і. Маладыя пазнаёмяцца з вясельнымі традыцыямі нашых продкаў кан. ХІХ – пач. ХХ стст., пачуюць незвычайныя вясельныя абарачэнні і выказванні, прымуць удзел (разам са сваімі гасцямі) у абрадавых дзеях мерапрыемства “Беларускае вяселле”.
|
Назва абрадавага мерапрыемства |
Працягласць (гадзін) |
Кошт на групу да 25 чалавек (руб.) |
| “Беларускае вяселле” |
2,0 |
200 000 |
| “Каляды” |
1,5 |
240 000 |
