Тэматычныя экскурсіі

Разнастайныя тэматычныя экскурсіі дазваляюць неаднаразова наведаць музей і падрабязней пазнаёміцца з матэрыяльнай і нематэрыяльнай спадчынай беларускага народа. Яны праводзяцца на беларускай і рускай мовах. З характэрнымі асаблівасцямі народнай драўлянай архітэктуры і побыту гісторыка-этнаграфічных рэгіёнаў Беларусі наведвальнікі даведваюцца на экскурсіях па экспазіцыйных сектарах: “Цэнтральная Беларусь”, “Падняпроўе” і “Паазер’е”. На англійскай мове падрыхтавана экскурсія па экспазіцыйнаму сектару “Цэнтральная Беларусь”. Экскурсія “Беларускі лён” па выстаўцы, якая размешчана ў памяшканні помніка народнай архітэктуры “Гумно з в.Заброддзе Стаўбцоўскага р-на” (сектар “Цэнтральная Беларусь”), знаёміць з традыцыйнымі прыладамі працы па апрацоўкі ільну на Беларусі ў кан.ХІХ – пач.ХХ стст., а таксама з фотаматэрыяламі па сучаснаму тэхналагічнаму працэсу.

Пра борці, калодныя і рамавыя вулеі расказваецца на экскурсіі “Пчалярства на Беларусі”. Выстаўка на гэтую тэму знаходзіцца ў паветцы помніка народнай архітэктуры “Вяночны двор з в.Волева Дубровенскага р-на” (сектар “Падняпроўе”).

Веды аб сухапутных і водных відах транспарту, а таксама аб іх выкарыстанні можна атрымаць на экскурсіі “Транспартныя сродкі на Беларусі”. Сані, мажары, калёсы і інш. выстаўлены ў памяшкані помніка народнай архітэктуры “Пуня з в.Ваўкашчына Міёрскага р-на” (сектар “Паазер’е”).

Назва тэматычнай экскурсіі

Працягласць экскурсіі

(гадзін)

Кошт экскурсійнага абслугоўвання на групу да 25 чалавек (руб.)

“Цэнтральная Беларусь”

2,25

51 000

“Цэнтральная Беларусь”

(на англійскай мове)

1,5

85 000

“Падняпроў’е”

1,25

30 000

“Паазер’е

2

45 200

“Беларускі лён

0,75

17 000

“Пчалярства на Беларусі

0,5

15 000

“Транспартныя сродкі

0,5

15 000

 


Сістэма Orphus