З інтэрактыўнымі элементамі

Сярод наведвальнікаў рознага ўзросту попытам карыстаюцца тэматычныя экскурсіі з інтэрактыўнымі элементамі. Падчас іх правядзення экскурсанты становяцца актыўнымі ўдзельнікамі: маюць магчымасць паспяваць пад баян, патанчыць народныя танцы, пагуляць у этнаграфічныя гульні, паспрабаваць сваю моц у іспытах, паваражыць аб будычым і г.д.

Экскурсія “Пшанічны каласок” разлічана на дзіцячую аўдыторыю (1-2 клас). Падчас яе правядзення ў даступнай гульнёвай форме школьнікам расказваецца аб працэсе пераўтварэння маленькіх зярняткаў ў пахучы бохан хлеба. Сустрэча з “Дамавіком” застаецца ў памяці маленькіх наведвальнікаў надоўга.

Знаёмства дзяцей і дарослых з персанажамі беларускай міфалогіі адбываецца на зімовай экскурсіі “Дзівосны свет народнай фантазіі”. Карагод з богам усіх марозаў “Зюзяй” з’яўляецца кульмінацыяй цікавага падарожжа.

З красавіка па чэрвень і дзецям і дарослым прапаноўваецца экскурсія “Камаедзіца”, прысвечаная пакланенню нашых продкаў мядзведзю-бацюхну.

На працягу года можна замовіць экскурсію “Вандроўка ў мінулае”. Падчас пазнавальнай экскурсіі, якую праводзяць супрацоўнікі музея ў народных строях, наведвальнікі “вандруюць” па музейнай вёсцы, гуляюць у традыцыйныя гульні, танчаць і спяваюць.

Назва экскурсіі

Працягласць экскурсіі

(гадзін)

Кошт экскурсійнага абслугоўвання на групу да 25 чалавек (руб.)

“Пшанічны каласок”

1,5

66 500

“Камаедзіца”

2,25

100 000

“Вандроўка ў мінулае”

2,5

125 000

“Інтэр’ер фотасалона кан.ХІХ – пач. ХХ стст.: “Свътописный кабинетъ”

45 хвілін

40 000

(для групы да 10 чалавек)

 


Сістэма Orphus