Экскурсія з’яўляецца вядучай формай культурна-адукацыйнай дзейнасці музея, спецыфіка якой вызначаецца характарам і тэматыкай музейнага асяроддзя і экспанатаў. Аглядавая экскурсія "Беларускі скансэн" знаёміць наведвальнікаў з характэрнымі асаблівасцямі народнай драўлянай архітэктуры і побытам беларусаў кан. XIX - пач. XX стст., характэрных для гісторыка-этнаграфічных рэгіёнаў “Цэнтральная Беларусь”, “Падняпроўе”, “Паазер’е”. Экскурсія праводзіцца на беларускай і рускай мовах па трох дзеючых экспазіцыйных сектарах “Цэнтральная Беларусь”, “Падняпроўе”, “Паазер’е”.
|
Назва экскурсіі |
Працягласць экскурсіі
(гадзін) |
Кошт экскурсійнага абслугоўвання на групу да 25 чалавек (руб.) |
|
“Беларускі скансэн” |
3,5 |
90 000 |
