Экскурсійнае абслугоўванне

Катанне на гужавым транспарце ажыццяўляецца па жаданню наведвальнікаў.
У летні час –  на брычцы, а ў зімовы – на санях.  
Кошт прапануемай паслугі:   маршрут № 1 – 3 000 руб.
                                                 маршрут № 2 – 6 000 руб.

 

Беларускі дзяржаўны музей народнай архітэктуры і побыту займаецца ўкараненнем у практыку педагагічнай ідэі шляхам арганізацыі музейна-педагагічных заняткаў. Гэты накірунак працы са школай – дадатковая форма культурна-адукацыйнай дзейнасці музея. Музейна-педагагічныя заняткі прадугледжваюць працу з дзецьмі старэйшага дашкольнага ўзросту і навучэнцамі сярэдніх адукацыйных устаноў з выкарыстаннем музейных прадметаў (таксама копій, дублікатаў, мадэляў, фотаздымкаў). Засваенне атрыманых ведаў ажыццяўляецца ў працэсе ролевых гульняў і іншых метадаў і прыёмаў. Музей прапануе шэраг тэм музейна-педагагічных заняткаў:

“Прывітанне, музей” (1-2 клас),

“Гісторыі з жыцця музейных прадметаў” (1-2 клас),

“Народны ўзор” (3-4),

“Салдацкі куфэрак” (6-8 клас),

“Народныя абразы з калекцыі музея” (9-11 клас) і інш.

Музейна-педагагічныя заняткі праводзяцца ў навучальных установах па папярэдніх заяўках.

Назва паслугі

Працягласць

(гадзін)

Кошт на групу

да 25 чалавек (руб.)

Музейна-педагагічны занятак

0,75

30 000

 

Абрады з’яўляюцца састаўной часткай традыцыйна-побытавой культуры кожнага  народа. Яны з’яўляюцца сукупнасцю традыцыйных умоўных дзеянняў, сімвалічна выражаюць і замацоўваюць адносіны людзей да прыроды і паміж сабою ў важкіх жыццёвых сітуацыях. Музей захоўвае і адраджае беларускія традыцыі і абрады, прапануючы ўсім жадаючым прыняць удзел у абрадавых мерапрыемствах.

Толькі з 15 снежня па 20 студзеня ў наведвальнікаў ёсць унікальная магчымасць стаць удзельнікамі ролевай гульні “Калядоўшчыкі”  абрадавага мерапрыемства “Каляды”.

На працягу ўсяго года маладых да сябе запрашае музей, прапаноўваючы адсвяткаваць нараджэнне сваёй сям’і. Маладыя пазнаёмяцца з вясельнымі традыцыямі нашых продкаў кан. ХІХ – пач. ХХ стст., пачуюць незвычайныя вясельныя абарачэнні і выказванні, прымуць удзел (разам са сваімі гасцямі) у абрадавых дзеях мерапрыемства “Беларускае вяселле”.

                                            

Назва  

абрадавага мерапрыемства

Працягласць

(гадзін)     

Кошт на групу да 25 чалавек (руб.)

“Беларускае вяселле”   

2,0

200 000

“Каляды”   

1,5

240 000

 

Сярод наведвальнікаў рознага ўзросту попытам карыстаюцца тэматычныя экскурсіі з інтэрактыўнымі элементамі. Падчас іх правядзення экскурсанты становяцца актыўнымі ўдзельнікамі: маюць магчымасць паспяваць пад баян, патанчыць народныя танцы, пагуляць у этнаграфічныя гульні, паспрабаваць сваю моц у іспытах, паваражыць аб будычым і г.д.

Экскурсія “Пшанічны каласок” разлічана на дзіцячую аўдыторыю (1-2 клас). Падчас яе правядзення ў даступнай гульнёвай форме школьнікам расказваецца аб працэсе пераўтварэння маленькіх зярняткаў ў пахучы бохан хлеба. Сустрэча з “Дамавіком” застаецца ў памяці маленькіх наведвальнікаў надоўга.

Знаёмства дзяцей і дарослых з персанажамі беларускай міфалогіі адбываецца на зімовай экскурсіі “Дзівосны свет народнай фантазіі”. Карагод з богам усіх марозаў “Зюзяй” з’яўляецца кульмінацыяй цікавага падарожжа.

З красавіка па чэрвень і дзецям і дарослым прапаноўваецца экскурсія “Камаедзіца”, прысвечаная пакланенню нашых продкаў мядзведзю-бацюхну.

На працягу года можна замовіць экскурсію “Вандроўка ў мінулае”. Падчас пазнавальнай экскурсіі, якую праводзяць супрацоўнікі музея ў народных строях, наведвальнікі “вандруюць” па музейнай вёсцы, гуляюць у традыцыйныя гульні, танчаць і спяваюць.

Назва экскурсіі

Працягласць экскурсіі

(гадзін)

Кошт экскурсійнага абслугоўвання на групу да 25 чалавек (руб.)

“Пшанічны каласок”

1,5

66 500

“Камаедзіца”

2,25

100 000

“Вандроўка ў мінулае”

2,5

125 000

“Інтэр’ер фотасалона кан.ХІХ – пач. ХХ стст.: “Свътописный кабинетъ”

45 хвілін

40 000

(для групы да 10 чалавек)

 

Разнастайныя тэматычныя экскурсіі дазваляюць неаднаразова наведаць музей і падрабязней пазнаёміцца з матэрыяльнай і нематэрыяльнай спадчынай беларускага народа. Яны праводзяцца на беларускай і рускай мовах. З характэрнымі асаблівасцямі народнай драўлянай архітэктуры і побыту гісторыка-этнаграфічных рэгіёнаў Беларусі наведвальнікі даведваюцца на экскурсіях па экспазіцыйных сектарах: “Цэнтральная Беларусь”, “Падняпроўе” і “Паазер’е”. На англійскай мове падрыхтавана экскурсія па экспазіцыйнаму сектару “Цэнтральная Беларусь”. Экскурсія “Беларускі лён” па выстаўцы, якая размешчана ў памяшканні помніка народнай архітэктуры “Гумно з в.Заброддзе Стаўбцоўскага р-на” (сектар “Цэнтральная Беларусь”), знаёміць з традыцыйнымі прыладамі працы па апрацоўкі ільну на Беларусі ў кан.ХІХ – пач.ХХ стст., а таксама з фотаматэрыяламі па сучаснаму тэхналагічнаму працэсу.

Пра борці, калодныя і рамавыя вулеі расказваецца на экскурсіі “Пчалярства на Беларусі”. Выстаўка на гэтую тэму знаходзіцца ў паветцы помніка народнай архітэктуры “Вяночны двор з в.Волева Дубровенскага р-на” (сектар “Падняпроўе”).

Веды аб сухапутных і водных відах транспарту, а таксама аб іх выкарыстанні можна атрымаць на экскурсіі “Транспартныя сродкі на Беларусі”. Сані, мажары, калёсы і інш. выстаўлены ў памяшкані помніка народнай архітэктуры “Пуня з в.Ваўкашчына Міёрскага р-на” (сектар “Паазер’е”).

Назва тэматычнай экскурсіі

Працягласць экскурсіі

(гадзін)

Кошт экскурсійнага абслугоўвання на групу да 25 чалавек (руб.)

“Цэнтральная Беларусь”

2,25

51 000

“Цэнтральная Беларусь”

(на англійскай мове)

1,5

85 000

“Падняпроў’е”

1,25

30 000

“Паазер’е

2

45 200

“Беларускі лён

0,75

17 000

“Пчалярства на Беларусі

0,5

15 000

“Транспартныя сродкі

0,5

15 000

 

Экскурсія з’яўляецца вядучай формай культурна-адукацыйнай дзейнасці музея, спецыфіка якой вызначаецца характарам і тэматыкай музейнага асяроддзя і экспанатаў. Аглядавая экскурсія "Беларускі скансэн" знаёміць наведвальнікаў з характэрнымі асаблівасцямі народнай драўлянай архітэктуры і побытам беларусаў кан. XIX - пач. XX стст., характэрных для гісторыка-этнаграфічных рэгіёнаў “Цэнтральная Беларусь”, “Падняпроўе”, “Паазер’е”. Экскурсія праводзіцца на беларускай і рускай мовах па трох дзеючых экспазіцыйных сектарах “Цэнтральная Беларусь”, “Падняпроўе”, “Паазер’е”.

Назва экскурсіі

Працягласць экскурсіі

(гадзін)

Кошт экскурсійнага абслугоўвання на групу да 25 чалавек (руб.)

“Беларускі скансэн”

3,5

90 000

 


Сістэма Orphus