Каляндарныя абрады беларусаў

Абрады – састаўная частка традыцыйна-бытавой культуры беларускага народа. Утрымліваюць у сабе  элементы песеннага, харэаграфічнага, драматычнага, дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва. Большасць беларускіх абрадаў старажытнага паходжання ўзніклі на агульнай усходне-славянскай глебе. Беларускі дзяржаўны музей народнай архітэктуры і побыту захоўвае і адраджае традыцыі беларускага народа.

Узімку музей запрашае адзначыць:

  • “Шчадрэц”, галоўным сімвалам якога з’яўляецца Калядная зорка, калі абрад “калядавання” займае цэнтральнае месца;
  • “Сустрэчу Масленіцы” і “Провады Масленіцы” з магічнымі карагодамі, спальваннем пудзіла, народнымі гульнямі і традыцыйнымі блінамі.

У гонар надыхода веснавых дзён на “Гуканне вясны” над музеем  гучаць “вяснянкі”, водзяцца карагоды, праводзяцца майстар-класы па вырабу сімвала вясны – жаваронка.

Пад час святочнай службы на “Вербную нядзелю” асвячаюцца вербныя галінкі, ўпрыгожаныя  згодна традыцыям пры правядзенні майстар-класа.

Кожнае лета на “Купальскі вечар” у музеі  гарыць ачышчальны купальскі агонь, вакол якога водзяцца карагоды, юнакі і дзяўчаты з захапленнем гуляюць у традыцыйныя гульні і гойсаюць праз вогнішча.

Тры святы Спас, адзначаецца ў музеі “Спасаўка-ласаўка”. Плады новага ўраджаю (яблыкі, хлеб, арэхі, мак і мёд) асвячаюцца падчас урачыстай службы.

Кульмінацыя працоўнага года звязана са жнівом. Апошняму яго этапу прысвечана свята “Дажынкі”, якое заўжды на Беларусі праходзіла ўрачыста і святочна.

Народныя традыцыі надалі каляндарным абрадам своеасаблівы каларыт і нацыянальную спецыфіку.

 

 


Сістэма Orphus