Сурпацоўнікі музея прапануюць цікавыя праграмы адпачынку, пад час якіх наведвальнікі музея маюць магчымасць пазнаёміцца з экспазіцыяў музея, прыняць удзел у гульнева-забаўляльных эпізодах і пабачыць канцэрты на любы густ.
На працягу 2010 года ў музеі былі арганізаваны выступленні Нацыянальнага Камернага Хора Рэспублікі Беларусь, зорак беларускай эстрады Влады, А.Хлястова, Стэлы ( свята “Зорныя сустрэчы на музеі”), Аляксандр Саладуха шчыра віншаваў настаўнікаў з іх прафесійным святам пад час свайго канцэрта.
Гасцінна сустракае музей і замежных гасцей. Калі вам патрэбна паказаць ім помнікі народнай архітэктуры беларусаў (адміністрацыйныя, культавыя, грамадскія будынкі, комплексы жылых і гаспадарчых пабудоў) канца XIX – пачатка XX века, побыт нашых продкаў, пазнаеміць з традыцыйнымі рамествамі беларусаў, пачаставаць стравамі беларускай кухні – тады запрашаем Вас наведаць Беларускі дзяржаўны музей народнай архітэктуры і побыту.
Незабыўныя ўражанні застануцца ў вас і вашых гасцей на доўгі час.
