13 лютага 2011 года з 13 да 15 гадзін
Беларускі дзяржаўны музей народнай архітэктуры і побыту запрашае ўсіх, каго цікавіць беларуская традыцыйная культура на ўнікальную лірычна-гумарыстычную праграму «Кахаем па-беларуску», прысвечаную Дню закаханых. У праграме вы зможаце даведацца аб традыцыйным стаўленні беларусаў да кахання, шлюбу, сям'і.
Вас чакае вясёлае падарожжа па сцяжынках, якія пратапталі закаханыя ў нашым музеі. У гэты дзень наведвальнікаў чакае :
канцэрт фальклорнага гурта «Мілавіца», паказ фрагмента музейнага абрада «Беларускае вяселле», конкурсы «Зробім ляльку» і «Спраўная пара», варажба на каханне і жаніцьбу ў музейных Зялярак, народныя гульні для дзяцей і дарослых, майстар-клас па традыцыйных танцах, гушканне на арэлях, вясёлыя жарты і прыемныя нечаканасці.Упершыню ў закаханых будзе магчымасць зрабіць незвычайнае запамінальнае фота.
Падчас свята вы зможаце набыць сувеніры ад народных майстроў і наведаць «Беларускую карчму» з сапраўднай беларускай кухняй. Кульмінацыяй свята стане новы музейны абрад «Злом навалы і напасці, каб панавала ў сям'і шчасце», а таксама частаванне гарачай гарбатай з зёлак каля вогнішча.
Кошт квіткоў для дарослых- 6 300 руб., для студэнтаў і навучэнцаў - 3 150 руб., з правам фатаграфавання – 8900 руб
Кошт катання на гужавым транспарце: маршрут № 1 – 2500 руб, маршрут №2 – 5010 руб.
Экспазіцыя музея працуе з 10.00 да 16.00. Каса працуе з 10.00 да 15.30.
Шаноўныя наведвальнікі! Калі ласка, паклапаціцеся аб абутку і вопратцы згодна пагодных умоў.
Свята «Кахаем па- беларуску» адбудзецца пры любым надвор’і!