“Інтэр’ер фотасалона кан.ХІХ – пач. ХХ стст.: “Свътописный кабинетъ”
23 снежня 2011 года а 15 гадзіне ў Беларускім дзяржаўным музеі народнай архітэктуры і побыту ў помніку народнай архітэктуры пач. ХХ ст. “Жылы дом з вул.Вызваленне,4", які перавезены з Ракаўскага прадмесця г.Мінска, адбудзецца ўрачыстае адкрыццё экспазіцыі “Інтэр’ер фотасалона кан.ХІХ – пач. ХХ стст.: “Свътописный кабинетъ”. Адкрыццё прымеркавана да 35-годдзя са дня стварэння музея.

Фатаграфаванне з’яўлялася адным з заняткаў жыхароў гарадоў, мястэчак і гарадскіх прадмесцяў. Гісторыя фатаграфіі непарыўна звязана з гісторыяй фатаграфічнага апарату, творчым працэсам пошуку і выбару кампазіцыі, асобай фатографа, яго асабістымі перавагамі і густам, што характэрна для любога віду мастацтва. У экспазіцыі прадстаўлены: мэбля стылю мадэрн, рэдкія экземпляры фотатэхнікі і ўнікальныя фатаграфіі мінулага з фондаў музея.
Наведвальнікі экспазіцыі будуць мець магчымасць з дапамогай розных прадметаў (мадэльных жаночых шляпак, карункавых парасонаў, пальчатак і г.д.) зрабіць на памяць пастановачнае фота ў стылі рэтра.
Толькі 23.12.2011 пад час адкрыцця экспазіцыі для наведвальнікаў будзе прадстаўлена цікавае тэатралізаванае дзейства з удзелам трох “рамантычных дам”.
Аўтар экспазіцыі: Ісакаў Аляксандр Георгіевіч, загадчык навукова-экспазіцыйнага аддзела.
Шаноўныя наведвальнікі!
Экспазіцыя музея працуе з 10.00 да 17.00
Калі ласка, паклапаціцеся аб абутку і вопратцы згодна пагодных умоў.
Будзем рады бачыць вас у музеі.