Беларускі дзяржаўны музей народнай архітэктуры і побыту запрашае дзяцей і дарослых на музейныя мерапрыемствы, прысвечаныя святкаванню на Беларусі старажытнага свята Масленіца.
19 лютага 2012 года - “Сустрэча Масленіцы”
26 лютага 2012 года – “Провады Масленіцы”.
Святочныя мерапрыемствы ў гэтыя дні будуць працягвацца з 11 да 16 гадзін. Канцэрт фальклорных калектываў пачнецца а 12 гадзіне. Падчас свята можна даведацца, што значыць “Масленіца” і як у старажытнасці яна святкавалася: з якіх свят і прысвятак складалася, якія стравы падаваліся да стола і каму аказвалі асаблівую пашану.
Масленічныя абрады і дзеянні здаўна былі накіраваны не толькі на забеспячэнне аховы сям'і і грамады, але і садзейнічалі набліжэнню вясны.
Правесці матухну Зіму дапамогуць спевы і карагоды ў выкананні лепшых фальклорных гуртоў: народнага ансамбля музыкі і песні “Мінскія музыкі”, народнага фальклорнага калектыву “Мілавіца”, народнага фальклорнага ансамбля “Дубравіца” Рачоўскага цэнтра традыцыйнай культуры, народны ансамбль народнай песні “Сваты” Жыткавіцкага раённага цэнтра культуры, а таксама творчы калектыў “Майстэрня ўражанняў” з гульнёва-забаўляльнай праграмай.
Асаблівасцю свята “Сустрэча Масленіцы” стане паказ унікальных абрадаў і традыцыйных элементаў святкавання Масленіцы, сумесны выраб пудзіла Зімы, якое спальвалася ў апошні дзень святочнага тыдня – Даравальную нядзелю.
“Провады Масленіцы” уразяць асаблівай весялосцю і гуллівасцю, характэрнымі для Праводнай нядзелі – апошняга дня масленічнага тыдня. Менавіта ў гэты дзень і будзе спалена вырабленая ў дзень сустрэчы Масленіцы пудзіла Зімы. Калі ж вы хочаце пазбавіцца ад старых праблем і турбот, нясіце старызну, якую таксама спаліце на гэтым вогнішчы.
Кожны наведвальнік зможа набыць смачны пачастунак – традыцыйны масленічны блін-сімвал веснавога сонейка.
На музеі на Масленіцу будзе ладзіцца конкурс “Масленічная лялька-2012”. Матэрыял і памеры лялек залежаць толькі ад фантазіі творцаў! Конкурс пройдзе 19 і 26 лютага гэтага года. Пераможцаў чакаюць прызы!
Спяшайцеся далучыцца да кірмашовых забаў: глядзіце прадстаўленне народнага лялечнага тэатра Батлейка, гуляйце ў народныя гульні, танцуйце беларускія танцы, гушкайцеся на арэлях, частуйцеся рознымі прысмакамі, набывайце лепшыя сувеніры ад народных майстроў! Таксама прапануецца катанне на конях і гужавым транспарце.
Зацікавіліся? Тады чакаем Вас на нашых святах
19 лютага 2012 года - “Сустрэча Масленіцы” і 26 лютага 2012 года – “Провады Масленіцы”.
Кошт квіткоў для ўсіх катэгорый наведвальнікаў – 20 000 руб.,
дзеці дашкольнага ўзросту – бясплатна.
Кошт катання на гужавым транспарце: маршрут № 1 – 3 000 руб.
Экспазіцыя музея працуе з 10.00 да 17.00. Каса працуе з 10.00 да 16.30.
Шаноўныя наведвальнікі! Калі ласка, паклапаціцеся аб абутку і вопратцы згодна пагодных умоў. Святы «Сустрэча Масленіцы» і “Провады Масленіцы” адбудуцца пры любым надвор’і !
Як прыехаць на святы?
Музей знаходзіцца ў 4-х км ад МКАД за аўтарынкам “Малінаўка” за в. Азярцо
Праезд ад аўтастанцыi «Паўднёва-Заходняя» прыгараднымі аўтобусамі ў накірунку: Мiнск – Гарадзiшча, Дубянцы, калгас Калініна, Заходнія могілкі
Расклад руху: аўтобус № 203 - 9:15; 12:00;15.50 - на тэрыторыю музея аўтобусы № 262, 363, 277, 325, 357 - 9:40; 10:00; 10:25; 11:40; 12:20; 14:15;14:40;14.55;16:05 - да прып. “Музей»
Дадатковыя рэйсы плануюцца : а) ад аўтастанцыi «Паўднёва-Заходняя» да з 10.00 да 12.00, б) ад музея да аўтастанцыi «Паўднёва-Заходняя» з 15.00 да 17.00.
На асабістым аўтатранспарце – бясплатная паркоўка на тэрыторыі музея.