23 снежня 2011 года ў Беларускім дзяржаўным музеі народнай архітэктуры і побыту адбылося ўрачыстае адкрыццё новай экспазіцыі “Іінтэр”ер фотасалона кан. XIX – пач. XX стст.: “Свътописный кабинетъ”.
Экспазіцыя была адчынена ў помніку народнай архітэктуры пач. ХХ ст. “Жылы дом з вул.Вызвалення, 4”, які перавезены на тэрыторыю музея з Ракаўскага прадмесця г. Мінска. Падзея была прымеркавана да 35-годдзя са дня стварэння музея. Выстаўка выклікала жывы інтарэс у наведвальнікаў. Яны пабачылі мэблю стылю мадэрн, рэдкія экзэмпляры фотатэхнікі і ўнікальныя фатаграфіі мінулага з фондаў музея.
Падчас адкрыцця выстаўкі навуковыя супрацоўнікі музея прадставілі яркае тэатралізаванае дзейства з удзелам трох “рамантычных дам”. Аўтар экспазіцыі – загадчык навукова-экспазіцыйнага аддзела А.Г.Ісакаў – правёў першую пазнавальную экскурсію. Наведвальнікі экспазіцыі мелі магчымасць з дапамогай розных прадметаў (мадэльных жаночых шляпак, карункавых парасонаў, пальчатак і г.д.) зрабіць на памяць пастановачнае фота ў стылі рэтра.
На адкрыцці экспазіцыі прысутнічалі дырэктары дзяржаўных музеяў г.Мінска, прадстаўнікі сродкаў масавай інфармацыі і грамадскасці.
Фота: Салодкіна Ларыса
УВАГА! Гэтыя и другiя фотаздымкі са свята размешчаны на нашым сайце ў раздзеле “Галерэя”.