План мерапрыемстваў на 2012 год

План  мерапрыемстваў на 2012 год

Назва
мерапрыемства

Дата
правядзення

Інфармацыя пра мерапрыемства

“Шчадрэц”

15.01.2012

Знаёмства з абрадам “Шчодрык” з в. Рог Салігорскага раёна Мінскай вобласці, які занесены ў Дзяржаўны спіс нематэрыяльнай культурнай спадчыны РБ.

“Сустрэча Масленіцы”

19.02.2012

Масленіца – старажытнае свята провадаў зімы і сустрэчы вясны. На мерапрыемстве “Сустрэча Масленіцы” наведвальнікі змогуць весела і шумна адзначыць гэтае свята, паўдзельнічаць у стварэнні “Марэны”, атрымаць прызы падчас масленічных гульняў і забаваў, пасмакаваць гарачых бліноў – сімвал свята.

“Провады Масленіцы”

26.02.2012

Другое мерапрыемства прысвечанае святу Масленіцы – “Провады Масленіцы”. “Абракальны абрад”, спальванне пудзіла “Марэны”, масленічныя гульбішча, смачныя бліны, канцэртная праграма ад лепшых мастацкіх калектываў – усё, каб годна і весела сустрэць надыходзячую вясну. Падчас мерапрыемства праходзіць конкурс на лепшую масленічную ляльку.

“Гуканне вясны”

24.03.2012

Наведвальнікі стануць сведкамі самага лірычнага, напеўнага і непаўторнага свята. З першымі павевамі цяпла людзі ішлі на узгоркі, да высокіх арэляў, каб кароценькімі песнямі-вяснянкамі загукаць вясну-красну і птушак, якія неслі на сваіх крылах цяпло. Ёсць магчымасць стварыць сваіх птушах дзякуючы майстар-класам па вырабу птушак з цеста, галінак, паперы, каб потым паўдзельнічаць у конкурсе “Жавароначкі, прыляціце!”. Разам зрабіць пудзіла “Марэны” і спаліць яго на Вербнай гары. Таксама наведвальнікаў чакае канцэртная праграма, гульні і частаванне гарбатай.

“Вербная нядзеля”

08.04.2012

Наведвальнікі змогуць асвяціць вярбу на ўрачыстым набажэнстве, пачуць расказ пра цудадзейную пыгажосць вялікоднага яйка,убачыць асвяшчэнне вярбой агарода, эпізод “Упрыгожванне покуці вярбой, а таксама паўдзельнічаць ў майстар-класах па ўпрыгожванню вербных галінак.

“Кахаем па-беларуску”

12.05.2012

Як гэта – кахаць па-беларуску? Адказы на гэта і іншыя пытанні звязаныя з самым чыстым і інтымным пачуццём прапануем пашукаць разам падчас мерапрыемства “Кахаем па-беларуску”, якое прымеркавана да  Сусветнага Дня сям’і.  Успомнім традыцыі, звычаі і абрады на тэму кахання, нават зробім ляльку – усё, каб кахаць па-беларуску значыла быць моцнай, вернай і шчаслівай сям’ёй.

Свята, прысвечанае Міжнароднаму дню музеяў.

19.05.2012

Кожны год, 18 мая, жыхары нашай планеты святкуюць Міжнародны дзень музеяў. Запрашаем усіх на святочную праграму, прысвечаную гэтай падзее. А што Вас чакае? Прыходзьце – убачыце!

“Развітанне
са школай”

Апошнія дні мая

Для выпускнікоў школ конкурсна-забаўляльная праграма і дыскатэка (колькасць прыёма заяў абмежавана).

“Купальскі вечар”

23.06.2012

Паганскаму святу Купалле прысвечаны “Купальскі вечар” у нас на музеі. Рэканструкцыя старажытнага абрада с суправаджэннем спеваў, якія напоўненныя магіяй. Пляценне вянкоў, гойсанне праз вогнішча, купальскія варожбы і іншыя традыцыі адзначэння Купалля.

“Спасаўка-ласаўка”

25.08.2012

Пад час мерапрыемства, наведвальнікі даведаюцца пра традыцыі святкавання трох Спасаў. Маленькія наведвальнікі паўдзельнічаюць ў конкурсе дзіцячага малюнка “Баровачка”. У музеі праводзіцца музейная гульня “Пазнай спас”, дзе можна праявць кемлівасць, знаходлівасць, а пераможцам  атрымаюць прызы. Пад час урачыстага набажэнства ля Пакроўскай царквы - асвяціць плады новага ўраджаю, а таксама пачаставацца гарбатай.

“Дзень ведаў”

01.09.2012

Музей прапануе цікавую пазнавальна-конкурсную праграму для школьнікаў (колькасць прыёма заяў абмежавана). Правядзіце першы вучэбны дзень у школе пачатку 20 стагоддзя, дазнайцеся аб школьным жыцці векавой даўніны.

“Восеньскі фэст”

29.09.2012

Центральныя восеньскія святы і абрады народнага календара беларусаў, ярмарка сельскагаспадарчай прадукцыі, варожбы, конкурсы і гульні ў мерапрыемстве “Восеньскі фэст”.

“Дзень настаўніка”

07.10.2012

У гэты дзень музей прапануе конкурсна-забаўляльную праграму для працоўнікаў сферы адукацыі (колькасць прыёма заяў абмежавана). Традыцыйна настаўнікаў віншуюць лепшыя выканаўцы і калектывы беларускай эстрады.

 


Сістэма Orphus