Аддзел маркетынга ў Беларускім дзяржаўным музеі народнай архітэктуры і побыту створан у лютым 2010 года. Ён адносіцца да дапаможных структурных адзінак музея. У аддзеле працуюць 4 супрацоўніка: загадчык аддзела, спецыяліст аддзела маркетынга I катэгорыі, спецыяліст па рабоце з кліентамі і адміністратар web-сэрвера.
Дзейнасць аддзела маркетынга праводзіцца па трох накірунках:
1. Інфармацыйна-аналітычны, які ўключае:- вывучэнне і аналіз рынка музейных паслуг;
- аналіз тэндэнцый развіцця музейнага сектара і перспектывы з’яўлення новых аб’ектаў;
- вывучэнне канкурэнтнага асяроддзя;
- маніторынг дзейнасці аналагічных устаноў культуры;
- вызначэнне ёмістасці рынка музейных паслуг і яго сегментацыя;
- правядзенне SWOT-аналіза перспектыўных накрункаў і разнастайных праектаў;
- выяўленне мэтавай аудыторыі і яе патрабаванняў;
- аналіз пазабюджэтных паступленняў і г.д.
- пошук і наладжванне партнёрскіх адносін (у тым ліку пры правядзенні культурна-адукацыйных мерапрыемстваў);
- супрацоўніцтва са структурнымі падраздзяленнямі Міністэрства адукацыі РБ
- пашырэнне сродкаў інфармавання аб дзейнасці музея, у тым ліку праз СМІ – друкаваныя, тэлебачанне, радыё;
- пашырэнне спектра друкаванай, сувенірнай і рэкламнай прадукцыі;
- распрацоўка новай версіі сайта www.etna.by і яго прасоўванне ў Інтэрнэце і інш.
Дзейнасць аддзела маркетынга вельмі шматпланавая і перспектыўная. Яна цесна звязана з работай усіх структурных падраздяленняў Беларускага дзяржаўнага музея народнай архітэктуры і побыту. Маркетынгавыя даследванні творчага калектыва аднадумцаў накіраваны на распрацоўку маркетынгавай стратэгіі дзейнасці ўстановы ў цэлым. Ад граматна выбраных накірункаў і сродкаў рэалізацыі пастаўленных задач залежыць поспех працы.
Загадчык аддзела маркетынга:
Марчанка Ірына Уладзіміраўна
Кантактныя тэлефоны:
(8-017) 209-41-63
(8-029) 662-68-09(Velcom)
(8-029) 862-48-25(МТС).
