Рэстаўрацыйна-будаўнічая служба

Наяўнасць рэстаўрацыйна-будаўнічай службы, як структурнай адзінкі, характэрна для музеяў пад адкрытым небам. Помнікі матэрыяльнай культуры, у тым ліку народнай драўлянай архітэктуры, экспануюцца ў ненарматыўных тэмпературна-вільготнасных умовах. Дрэва – матэрыял недаўгавечны. Задача захоўвання помнікаў народнай архітэктуры, якія маюць статус гісторыка-культурных каштоўнасцяў, для Беларускага дзяржаўнага музея народнай архітэктуры і побыту з’яўляецца складанай. Дзеля забеспячэння захаванасці сабраных у музеі помнікаў народнай архітэктуры, якія прашлі ў свой час стадыю  аднаўленча-рэстаўрацыйных работ, згодна навукова-праектнай дакументацыі, існуе ў музеі рэстаўрацыйна-будаўнічая служба.

Рэстаўратары помнікаў драўлянага дойлідства і цесляры займаюцца рамонтна-рэстаўрацыйнымі работамі. Замена асобных, пашкоджаных дрэваразбуральнымі грыбамі канструкцыйных элементаў помнікаў; малых архітэктурных формаў; правядзенне маніторынгу тэхнічнага стану помнікаў; вызначэнне неабходнасці выканання інжынерных і іншых мерапрыемстваў з мэтай захаванасці помнікаў – асноўныя задачы рэстаўрацыйна-будаўнічай службы. Спецыялісты службы павінны валодаць ведамі і навыкамі па традыцыйнай тэхналогіі апрацоўкі дрэва і вырабу канструкцыйных элементаў, пакрыццю стрэх саломай, чаротам, дранкай, гонтам, цёсам і г.д., ведаць традыцыйныя прылады працы і сучаснае абсталяванне, пытанні бяспекі выканання работ.

Самае галоўнае – выконваць рэстаўрацыйна-рамонтныя работы такім чынам, каб помнікі народнай архітэктуры і надалей заставаліся носьбітамі даставернай інфармацыі аб асаблівасцях беларускага драўлянага дойлідства.

 

Начальнік рэстаўрацыйна-будаўнічай службы

Навакрэшчоны Уладзімір Іванавіч

Кантактны тэлефон: (+375 17) 507-69-37

 

 
Сістэма Orphus