Сектар матэрыяльна-тэхнічнага забеспячэння адносіцца да дапаможных структурных адзінак музея. Асноўная функцыя сектара – матэрыяльна-тэхнічнае забеспячэнне ўсіх падраздзяленняў музея, захаванне матэрыяльных каштоўнасцей установы. У сектары працуюць агенты па забеспячэнню, кладаўшчык, вадзіцель аўтамабіля. У адпаведнасці з планамі матэрыяльна-тэхнічнага забеспячэння вядзецца праца па наступным накірункам: аналіз рынка і цанавых прапаноў, закупкі тавараў і абсталявання, афармленне ва ўстаноўленным парадку дакументаў, дастаўка на склад і выдача ў карыстанне.
Сектар забяспечвае на аснове дамоў тэхнічнае абслугоўванне і рамонт спецыялізаванымі арганізацыямі тэхнікі і абсталявання, іншых тэхнічных сродкаў музея. Ажыццяўляе супрацоўніцтва з Нацыянальным цэнтрам маркетынгу і кан’юнктуры цэн: размяшчэнне гадавога плана закупак, правядзенне і афармленне працэдуры закупак. Работа сектара вядзецца ў цесным кантакце з юрысконсультам і бухгалтэрыяй музея.
Наколькі спецыфічны музей, настолькі разнастайны асартымент набываемых тавараў: лес і піламатэрыялы, канцтавары, мэбля і тэхнічныя сродкі, абсталяванне, спецвопратка, матэрыялы для рэстаўрацыі музейных прадметаў, нафтапрадукты і г.д. Але ўсе гэта патрэбна для жыццядзейнасці музея і працы яго спецыялістаў.
Загадчык сектара МТЗ
Папсуева Ірына Рыгораўна
Кантактны тэлефон: 209-41-63
