Конкурс “Масленічная лялька” праводзіцца ў музеі, пачынаючы з 2008 года. Сёлета гэты конкурс будзе праводзіцца у рамках культурна-масавых мерапрыемств “Сустрэча Масленіцы” і “Провады Масленіцы”. Удзельнікамі конкурсу могуць быць як індывідуальныя аўтары лялек, так і аўтарскія калектывы (сямейныя, школьныя, студэнцкія, і г.д.). Неабходна загадзя, ў хатніх умовах, зрабіць ляльку (любога памеру) адпаведна выбранай намінацыі.
|
Намінацыя “Традыцыйная” |
Намінацыя “Арыгінальная” |
| Крытэрыі ацэнкі
матэрыял тэхніка выканання элементы народнага касцюма абарона (візітная картка) |
Крытэрыі ацэнкі
матэрыял тэхніка выканання аўтарскае рашэнне касцюма абарона (візітная картка) |
Да лялькі неабходна прымацаваць ліст з прозвішчам аўтара ці назвай калектыва. Візітная картка, якая можа быць прадстаўлена ў выглядзе спеваў, верша, танца і г.д., з’яўляецца “абаронай” твора. Усе дзеі адбудуцца на канцэртнай пляцоўцы (экспазіцыйны сектар “Цэнтральная Беларусь”).
Галоўны прыз – дэгустацыя блюд беларускай кухні ў кафэ.
