Дадатковыя структурныя адзiнкi

Аддзел маркетынга

Аддзел маркетынга ў Беларускім дзяржаўным музеі народнай архітэктуры і побыту  створан у лютым 2010 года. Ён адносіцца да дапаможных структурных адзінак музея. У аддзеле працуюць 4 супрацоўніка: загадчык аддзела, спецыяліст аддзела маркетынга I катэгорыі, спецыяліст па рабоце з кліентамі і  адміністратар web-сэрвера.

Падрабязней...
 

Гаспадарчая служба музея

Гаспадарчая служба музея з`яўляецца дапаможнай структурнай адзінкай музея. Яе асноўныя функцыі – комплекснае абслугоўванне і рамонт будынкаў і збудаванняў, электраабсталявання, а таксама падтрыманне чысціні на ўсёй тэрыторыі музея. Прыбіральшчыкі тэрыторыі і памяшканняў даглядаюць абсталяваныя месцы адпачынку для наведвальнікаў, гаспадарчую зону, службовыя памяшканні, экспазіцыйныя сектары. Супрацоўнікі службы займаюцца пакосамі траў і нарыхтоўкай сена, расчысткай экспазіцыі і дарог ад  смецця і снегу, нарыхтоўкай дроў, даглядам каня і абслугоўваннем музейнай тэхнікі, менавіта трактара МТЗ-80, матаблока і г.д.Гаспадарчая служба дапамагае ў арганізацыі шматлікіх мерапрыемстваў на музеі, робіць усё, каб наведвальнікі музея былі задаволены адпачынкам.

Падрабязней...
 

Рэстаўрацыйна-будаўнічая служба

Наяўнасць рэстаўрацыйна-будаўнічай службы, як структурнай адзінкі, характэрна для музеяў пад адкрытым небам. Помнікі матэрыяльнай культуры, у тым ліку народнай драўлянай архітэктуры, экспануюцца ў ненарматыўных тэмпературна-вільготнасных умовах. Дрэва – матэрыял недаўгавечны. Задача захоўвання помнікаў народнай архітэктуры, якія маюць статус гісторыка-культурных каштоўнасцяў, для Беларускага дзяржаўнага музея народнай архітэктуры і побыту з’яўляецца складанай. Дзеля забеспячэння захаванасці сабраных у музеі помнікаў народнай архітэктуры, якія прашлі ў свой час стадыю  аднаўленча-рэстаўрацыйных работ, згодна навукова-праектнай дакументацыі, існуе ў музеі рэстаўрацыйна-будаўнічая служба.

Падрабязней...
 


Старонка 1 из 2
Сістэма Orphus