Як паказвае сусветная музейная практыка толькі невялікая частка музейных прадметаў знаходзіцца на экспазіцыі, ўсе ж астатнія захоўваюцца ў фондах музея. У экспазіцыі нашага музея прадстаўлена толькі каля 10% музейнага збору. Наогул, фонды можна параўнаць з падмуркам, на якім будуецца музей. Таму адным з найважнейшых аддзелаў у музеі з'яўляецца навукова-фондавы. У дзяржаўным музеі народнай архітэктуры і побыту навукова-фондавы аддзел складаецца з двух сектараў – уліку і вывучэння і захавання.
Асноўнай задачай супрацоўнікаў сектару уліку з'яўляецца афармленне дакументацыі на музейныя прадметы, якія паступаюць у фонды музея, знаходзяцца на выстаўках і ў пастаяннай экспазіцыі. Дарэчы, музейная статыстыка – гэта функцыя сектару уліку. Асноўная мэта сектару навуковага вывучэння і захавання сфармулявана ў самой яго назве. Ўсе прадметы - сведкі беларусскай гісторыі і культуры, якія паступаюць ў музей, вывучаюцца і захоўваюцца навуковымі супрацоўнікамі - захавальнікамі калекцый. Кожны музейны прадмет патрабуе адпаведных умоў захоўвання, таму вельмі важна для музея, якімі фондасховішчамі і абсталяваннем ён валодае. Нажаль, музей не мае фондасховішчаў, якія б адпавядалі ўсім нарматывным умовам для захавання музейных прадметаў. Тым не меньш захавальнікі калекцый сумесна з супрацоўнікамі рэстаўрацыйнага аддзела робяць усё, каб захаваць музейныя рарытэты для будучых пакаленняў.
У зборы музея 30 калекцый, якія складаюцца з 23450 музейных прадметаў (16405 – асноўны фонд, 7045 – навукова-дапаможны фонд). Бясспрэчна, калекцыя помнікаў народнай архітэктуры з'яўляецца асноўнай калекцыяй музея. Гэта 25 унікальных твораў народнага драўлянага дойлідства, якія прадстаўлены у экспазіцыйных сэктарах музея.
Асноўная частка музейнага фонду з'яўляецца вынікам шматгадовых экспедыцый па розным рэгіёнам Беларусі. Гэта традыцыйныя прылады працы, сельскагаспадарчыя транспартныя сродкі, прадметы побыту, беларускае народнае аддзенне, творы народнага мастацтва, кнігі, дакументы і г.д. Увогуле калекцыі музея вельмі разнастайныя. Яны яскрава і ўсебакова распавядаюць нашым сучаснікам аб жыцці продкаў, народных традыцыях і адметных рысах беларускай народнай культуры.
Найбольш шматлікімі і цікавымі калекцыямі з'яўляюцца:
- Калекцыя "Хатняга ўжытку з дрэва". Ў ёй прадстаўлены цікавыя прадметы, якімі карысталіся нашы продкі ў штодзённым жыцці больш за сто гадоў таму. Многія з іх ужо можна ўбачыць толькі ў музеі.
- Не меньш прывабнай з'яўляецца калекцыя "Керамікі", якая складаецца з посуду і іншых керамічных прадметаў побыту з розных ганчарных цэнтраў Беларусі. Ўсе яны маюцць свае самабытныя рысы ў дэкоры, формах, сваю спецыфіку у тэхналогіі вырабу і г.д.
- Калекцыі "Тканіны" і "Адзенне" даюць поўнае ўяуленне аб беларускім народным ткацтве і нацыянальным касцюме. Аддзенне, ручнікі, посцілкі і г.д. з розных гісторыка-этнаграфічных рэгіёнаў Беларусі раскрываюць усю гаму народнага арнаменту і высокі ўзровень таленту народных майстрых, якія перадавалі ад пакалення да пакалення народныя традыцыі і сваю нацыянальную адметнасць.
- У калекцыі "Традыцыйныя прылады працы" можна ўбачыць унікальныя прадметы – кавальскія мяхі, воўначасалкі, станкі для вырабу гонта, розныя прыстасаванні для рыбалоўства, пчалярства, збіральніцтва і г.д.
- Вельмі разнастайная калекцыя "Мэблі". Яна мае шырокі дыапазон – ад самаробных канап, шафаў, паліц, якія бытавалі ў сялянскіх хатах, да шыкоўных крэслаў, камодаў, шафаў, якія ўпрыгожвалі дамы ў беларускіх гарадах і мястэчках.
- Адметнай і найбольш каштоўнай часткай калекцыі "Выяўленчае мастацтва" з'яўляецца збор беларускага народнага іканапісу. Народныя беларускія абразы, напісаныя ў рэчышчы агульных праваслаўных канонаў, у большай ступені, перадавалі эмоцыі, пачуцці і сімпатыі самаго іканапісца. Таму яны вельмі характарныя і чалавечныя з уласцівым ім фальклорным стылем дэкору - яскравымі, радаснымі фарбамі і раслінным арнаментам.
- Вялікая па колькасці і зместу калекцыя "Фотанегатываў" збіралася на працягу некалькіх дзесяцігоддзяў пад час этнаграфічных экспедыцый і навуковых даследванняў. Яна мае вялікую навуковую каштоўнасць у вывучэнні беларусскай народнай архітэктуры, бытавых і этнічных традыцый і гісторыі нашай краіны.
Музей зохоўвае таксама вельмі цікавыя калекцыі: "Метал", "Пляценне", "Кнігі і дакументы", "Шкло", "Фарфор" і іншыя. Ўсе яны уяўляюць сабой адну з каштоўнейшых крыніц для вывучэння і захавання беларусскай народнай культуры.
Загадчык навукова-фондавага аддзела:
Пахоменка Ірына Міхайлаўна
Тэлефон: (8-017) 290-59-13
