Навукова-экспазіцыйны аддзел

Фарміраванне экспазіцыі музея пад адкрытым небам – галоўны і асноўны накірунак дзейнасці навукова-экспазіцыйнага аддзела. Гэта доўгатэрміновы, паэтапны і складаны працэс, які патрабуе ад навуковых супрацоўнікаў глыбокіх ведаў ў вобласці гісторыі, этнаграфіі, архітэктуры. У працэсе фарміравання экспазіцыі вырашаюцца прынцыповыя праблемы: тэматычны змест экспазіцыі, сістэматызацыя, размяшчэнне і супадпарадкаванне экспанатаў, рашэнне аптымальнай формы экспанавання і г.д. Мэта навукова-экспазіцыйнай дзейнасці – комплексны і цэласны паказ матэрыяльнай традыцыйнай народнай культуры ўсіх гісторыка-этнаграфічных рэгіёнаў Беларусі. Кожны экспазіцыйны сектар у выніку можна разглядаць як асобны рэгіянальны музей.

З мэтай больш дасканалага і глыбокага раскрыцця тэматыкі асноўнай экспазіцыі супрацоўнікі навукова-экспазіцыйнага аддзела рэалізуюць праекты тэматычных выставак, экспанаванне асобных калекцый, вядуць распрацоўку малых архітэктурных форм, курыруюць рэстаўрацыйныя і рамонтныя работы на помніках.

У навукова-экспазіцыйным аддзеле музея працуюць вядучыя навуковыя супрацоўнікі, малодшыя навуковыя супрацоўнікі, архітэктары, музейныя наглядчыкі.

Мастацкая канцэпцыя і дызайнерскае афармленне выставак выконваюцца архітэктарамі аддзела.

Асноўнымі задачамі навукова-экспазіцыйнага аддзела ў рамках яго дзейнасці з’яўляюцца:
- далейшае навуковае праектаванне асноўнай экспазіцыі, стварэнне тэматычных выставак;
- навукова-даследчая праца ў рамках тэматыкі музея;
- навукова-экспедыцыйная праца з мэтай вызначэння і вывучэння помнікаў музейнага значэння, набыцця музейных прадметаў;
- навуковы аналіз архіўных, гістарычных, этнаграфічных дакументаў і матэрыялаў з мэтай распрацоўкі новых праектаў;
- навуковая атрыбуцыя музейных прадметаў і калекцый;
- правядзенне работ па ўдасканаленню і развіццю асноўнай экспазіцыі;
- распрацоўка навуковых канцэпцый і тэматыка-экспазіцыйных планаў новых тэматычных выставак;
- распрацоўка матэрыялаў экскурсій;
- падрыхтоўка навуковых дакладаў, артыкулаў.

Вынікі навукова-даследчай і навукова-праектнай працы супрацоўнікі аддзела выносяць на абмеркаванне на паседжаннях Навукова-метадычнага савета музея, прэзентуюць на семінарах і навукова-практычных канферэнцыях музея і іншых устаноў.

Стварэнне новых экспазіцый у будучым – задача, над якой ужо сёння працуюць супрацоўнікі аддзела. Вядуцца навуковыя даследванні па тэмах “Інтэр’ер уніяцкіх цэркваў”, “Ночвы ў традыцыйнай культуры беларусаў”, “Дзіцячы свет ў вясковай хаце” і інш., работа з музейнымі прадметамі размалёўкі па шкле з калекцыі “Выяўленчае мастацтва” з фондаў музея для іх прэзентацыі ў Гомельскім Дварцова-паркавым ансамблі.


Загадчык навукова-экспазіцыйнага аддзела:

Байтасава Аміня Рахімжанаўна
Тэлефон: (8-017) 209-41-63

 

 


Сістэма Orphus