Ландшафтна-этнаграфічны аддзел існуе як структурная адзінка музея з 1994 года. У аддзеле працуюць: навуковы супрацоўнік з гістарычнай адукацыяй, інжынер садова-паркавай гаспадаркі, аграном, тэхнік па азеляненню, рабочыя зяленага будаўніцтва.
Тэрыторыя музея ў 151-га ўяўляе сабой помнік гісторыі і культуры, прыроды і экалогіі. Арганізацыя і ўзнаўленне на дадзенай тэрыторыі ландшафта, які адлюстроўвае прыродна-геаграфічныя ўмовы, аналагічныя кожнаму з шасці гісторыка-этнаграфічных рэгіёнаў Беларусі – галоўная задача ландшафтна-этнаграфічнага аддзела музея. З гэтай мэтай супрацоўнікамі аддзела амаль поўнасцю рэалізаваны праект азелянення, распрацаваны ў 1990 годзе Беларускім тэхналагічным інстытутам. Згодна праекта па перыметру тэрыторыі, а таксама паміж экспазіцыйнымі сектарамі высаджаны зяленыя пасадкі, якія візуальна вызначаюць межы музея і экспазіцыйных зон. Азеляненне ўлічвае ступень залесеннасці і пароды дрэў і кустоў адпаведных рэгіёнаў рэспублікі.
Экспазіцыя музея ўключае адноўленае асяроддзе помнікаў - экспанатаў: агароджы, калодзежы, пералазы, азяроды, палісаднікі, сады і агароды “сядзібных пляцаў”. Дзякуючы гэтаму дасягаецца цэласнасць і завершанасць кожнага экспазіцыйнага сектара,паўната і комплекснаць паказу ландшафтна-этнаграфічнай экспазіцыі і, у канчатковым выніку, традыцыйнай матэрыяльнай культуры.
На сённяшні момант супрацоўнікі ландшафтна-этнаграфічнага аддзела працуюць над удасканаленнем ландшафтна-этнаграфічных экспазіцый, ажыццяўляюць догляд дзікарослых лясных масіваў на тэрыторыі музея, пладова-ягадных дрэў, кустоў і агародаў на “прысядзібных надзелах” музейных паселішчаў, вырашаюць агратэхнічныя праблемы, праблемы аховы флоры і фауны на тэрыторыі музея.
Маляўнічасць і прыгажосць ландшафта музея, прасторы экспазіцыйных сельскіх паселішчаў з квітнеючымі палісаднікамі, садамі і агародамі – гэта вынік працы супрацоўнікаў ландшафтна-этнаграфічнага аддзела музея.
Загадчык ландшафтна-этнаграфічнага аддзела
Пісарэнка Валянціна Рыгораўна
Кантактны тэлефон : (8-017) 507-69-37
