Прэс-рэліз свята “Зорныя сустрэчы на музеі”

20 чэрвеня з 12.00 да 15.00 у небе над Беларускім дзяржаўным музеям народнай архітэктуры і побыту будуць зіхацець зоркі беларускай эстрады! Свае лешыя музычныя творы для вас выканаюць Аляксей Хлястоў, Влада, Стэла. Канцэрт пачнецца а 13 гадзіне. Але гэта яшчэ не ўсё! Толькі ў гэты дзень “Беларуская карчма” пачастуе ўсіх жадаючых стравамі беларускай кухні!

І зноў не ўсё! Беларускі саюз народных майстроў прапануе вам набыць лепшы падарунак – сувеніры ручной працы, а музей запрашае ўсіх пазнаёміцца са сваёй найцікавейшай экспазіцыяй. Не прапусціце! Беларускі дзяржаўны музей народнай архітэктуры і побыту сардэчна запрашае ўсіх правесці выходны дзень у маляўнічым наваколлі Мінска!

Кошт уваходнага білета – 15 000 руб. (У кошт уходзіць: наведванне экспазіцыі музея удзел ва ўсіх мерапрыемствах свята);

 

ГЛЯДЗЕЦЬ МАПУ ПРАЕЗДА

ЯК ДАЕХАЦЬ НА АЎТОБУСЕ

 
Сістэма Orphus