Шматгранная дзейнасць Беларускага дзяржаўнага музея народнай архітэктуры і побыту прыцягвае ўвагу шэрагу ўстаноў і арганізацый. Таму, даволі часта праграмы і мерапрыемствы ажыццяўляюцца не толькі самім музеем, але і пры удзеле шматлікіх партнёраў.
Інфармацыйную падтрымку аказваюць музею інтэрнэт-парталы (БелТА,Interfax, БЕЛАПАН, tut.by , open. by, relax.by). З публікацыямі супрацоўнікаў музея можна перыядычна знаёміцца на старонках беларускіх газет "Культура", "СБ. Беларусь сёння”, “Краязнаўчая газета”,”Звязда”,”Вячэрні Мінск”,”Рэспубліка”, “Беларуская ніва”,” “Мінскі Кур’ер”,”Антэна”,”Турызм і адпачынак”,”Ва-банк”, ”Народная газета”, “Знамя юности”, ”Слуцкі край”, “Аглядальнік” і іншых.
Перадачы аб абрадах і традыцыях беларусаў, пра гісторыю прадметаў, якія захоўваюцца ў музеі транслююцца тэлеканаламі ў інфармацыйна-навастных праграмах: АНТ (“Наша раніца”, “Нядзельная раніца”), СТВ (выніковая праграма "Тыдзень», «24 гадзіны», «Вялікі сняданак", "Мінск і мінчане» ), "Беларусь 2" («Святло далёкай зоркі», «Калыханка», «Прасоўванне +», «Пазакласная гадзіна»), “Беларусь 1” і ў інфармацыйных блоках ТРК “Мір”.
На хвалях беларускіх радыёстанцый “Культура”, “Радыё Мінск”, “ХітFM” і інш., у праграмах i перадачах «Сельская раніца», «Альбом культуры», «Афіша выхаднога дня», «Добрай раніцы, сталіца», «Радыёфакт», «Адпачынак», «Падворак», «Для тых, хто дома» транслююцца выступленні і інтэрв'ю супрацоўнікаў музея, гучаць анонсы і рэпартажы аб музейных мерапрыемствах.
Дзяржаўныя і грамадскія ўстановы сталі ініцыятарамі і партнерамі пры правядзенні мерапрыемстваў , акцый і свят, якія праводзяцца на тэрыторыі музея. Напрыклад, Камітэт па адукацыі пры Мінгарвыканкаме пры сумесным з музеем правядзенні свята для выпускнікоў школ “Развітанне са школай” садзейнічае далучэнню моладзі да нацыянальнай культуры, аддзел культуры адміністрацыі Маскоўскага раёна г. Мінска некалькі год запар сумесна з музеем праводзіць свята "Край беларускі, край самабытны»; Апарат Упаўнаважанага па справах рэлігіі і нацыянальнасцяў сумесна з грамадскім аб’яднаннем украніцаў у Беларусі “Ватра” ініцыіравалі правядзенне акцыі «Наш дом-Беларусь», прымеркаванай да юбілейнай даты вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў. Акцыя стала штогадовым мерапрыемствам, якое знаеміць з нацыянальнымі культурамі народаў, што жывуць на Беларусі. Свята “Восеньская ліра” пры ўдзеле фальклорных калектываў з Літвы “Дімгелітэ” і “Рудінелес” пазнаёміла наведвальнікаў з нематэрыяльнай культурай літоўскага народа. Тэатр цыганскай песні “Жемчуга” паказаў танцы,песні і абрады цыганскага народа). Народныя майстры-члены Беларускага саюза майстроў народнай творчасці - прапануюць наведвальнікам музея набыць арыгінальныя сувеніры з льну,саломкі,гліны,дрэва.
Студэнцкая моладзь ВНУ г.Мінска (Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта (кафедра «Камунікатыўны дызайн»), Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта культуры і мастацтваў (кафедра “Рэжысура народных абрадаў і свят”) , Беларускага нацыянальнага тэхнічнага універсітэта, Дзяржаўнага педагагічнага універсітэта імя М. Танка) дапамагае музею ажыццяўляць самыя разнастайныя творчыя праекты.
Рэалізацыя мерапрыемстваў па добраўпарадкаванню і правядзенню рэстаўрацыйных і рамонтных работ ажыццяўляецца пры ўдзеле валанцерскіх студэнцкіх груп архітэкурна-будаўнічага факультэта БНТУ і партнерскіх арганізацый.
Упрыгожваюць сваімі выступленнямі музейныя мерапрыемствы і святы творчыя калектывы: “Майстэрня ўражанняў” ( http://masterchudo.com) ( “Паварот на Малінаўку ці Незвычайны выхадны па матывах “Вяселле ў Малінаўке”, анімацыйная праграма пад час правядзення фолк-фэста “Камяніца”), дзіцячы фалклорны калектыў “Мілавіца” пад кіраўніцтвам Снітко М.В. (Цэнтр пазашкольнай работы Кастрычніцкага раёна г.Мінска “Ветразь), фалклорны ансамбль “Вяснянка”- кіраўнік Лось Л.М. (Лельчыцкі раён Гомельскай вобласці), ансамбль “Асалода” (Кастюкоўскі СДК Барысаўскага раёна), гурт “Джамбібум” і іншыя.
На працягу шэрагу гадоў пры арганізацыйнай і фінансавай падтрымцы партнёраў музея рэалізоўваюцца сумесныя праекты, якія выклікаюць вялікую цікавасць у наведвальнікаў. Яскравым прыкладам такіх партнерскіх адносін з’яўляецца фольк-фэст "Камяніца” (партнёрам выступіла ТАА «Новы альянс»), які ўжо на працягу дзвух гадоў збірае аматараў фолк-музыкі розных накірункаў . Канцэрт класічнай музыкі “ Чароўная ноч класікі ў музеі пад адкрытым небам” - першае мерапрыемства ў рамках сумеснага праекта Беларускага акадэмічнага музычнага тэатра і музея “Шэдэўры міравой класікі”, які плануецца зрабіць штогадовым.
Спонсарскую дапамогу аказваюць музею ІП “Брыціш Амерыкан Табака Трэйдзінг Компані”, ВКТАА “Фамар”, ААА “Лігматон” , ААА “Новы Альянс” і інш. камерцыйныя арганізацыі.
Згодна пастановы Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 12.03.2011 № 308 “Аб зацвярджэнні Палажэння аб папячыцельным савеце арганізацыі культуры” загадам дырэктара ўстановы ад 9.09.2011 № 88 зацверджаны Папячыцельны савет пры ўстанове “Беларускі дзяржаўны музей народнай архітэктуры і побыту” у складзе:
- Старшыня папячыцельнага савета Мілючэнкаў С.А. – старшы навуковы супрацоўнік аддзела архітэктуры ІМЭФ НАН РБ, кандыдат гістарычных навук.
- Сахута Л.М. – старшыня беларускага Саюза майстроў народнай творчасці, доктар мастацтвазнаўства, прафесар.
- Камяк Т.І. – намеснік па ідэалогіі генеральнага дырэктара ААТ “Прамтэхмантаж”.
- Пашак А.В. – намеснік дырэктара ААА “Новы альянс”.
- Цішкоў В.І. – старшыня СПК “Шчомысліца” Мінскага района.
- Сакратар папячыцельнага савета - вучоны сакратар музея Маеўская С.Б.
На працягу 2011 года за перыяд дзейнасці папячыцельнага савета музею на безвыплатнай аснове была аказана наступная дапамога:
- арганізацыя продажу сувенірнай прадукцыі (па тэматыцы музея) народнымі майстрамі на тэррыторыі музея пад час масавых мерапрыемстваў і працы экспазіцыі (ГА “Беларускі саюз майстроў народнай творчасці”);
- кансультацыі па пытаннях перспектыўнага праектавання экспазіцыі (ІМФ НАН РБ);
- на безвыплатнай аснове аказана дапамога выканання рамонтных работ на аб’ектах гаспадарчай зоны музея (зварачныя работы), (ААП “Прамтэхмантаж”);
- аказана арганізацыйная дапамога з фінансавай падтрымкай у мэтах правядзення масавага мерапрыемства “Фолькфэст” (ААА “Новы альянс”);
- аказана дапамога па добраўпарадкаванню тэрыторыі, апрацоўцы пахатных участкаў: касьба траў, пахата глебы, сяўба, уборка (СПК “Шчомысліца”).
Сумесная партнерская дзейнасць Беларускага дзяржаўнага музея народнай архітэктуры і побыту і шматлікіх устаноў накіравана на захаванне і папулярызацыю культурнай спадчыны беларускага народа.
