Праграма свята Масленiцы

Беларускі Дзяржаўны музей народнай архітэктуры і побыту прадстаўляе праграму свята:

Дзіцячая пляцоўка:
11.00 – 14.45 - конкурс масленічных лялек, прынесеных на свята

“Масленічная лялька-2010”.
12.00 – 13.45 – дзіцячыя забавы
14.00 – 14.45 – масленічны абыход двароў сектара “Цэнтральная Беларусь”
14.45 – 15.00 – узнагароджванне пераможцаў конкурса “Масленічная лялька”

Кірмашовая плошча :
11.00 – 15.00 – кірмашовыязабавы, гульні, атракцыёны
12.00-13.00  –  народныя конкурсы
13.00 – 14.00 – выступленне народнага літаратурнага тэатра “Жывое слова”

Сцэна на Вербнай гары:
11.00 – 13.00 – фонавая музыка
13.00 – 14.00 – вітальныя словы. Конкурсна-гульнёвая праграма “Масленічны тыдзень”
14.00 – 14.50 – канцэрт фальклорнага гурта “Талака”
14.50 – 15.00 – падрыхтоўка да Штурма крэпасці
15.00 – 15.30 – стрэл з гарматы –  Штурм крэпасці
15.30 – 16.00 – спальванне Марэны, карагод, выступ фальклорнага гурта “Талака”
16.00 – развітальныя словы. Закрыццё свята.

Нашы госці: Рыцарскі стан
12.00 – 15.00 – праца рыцарскага стана, спаборніцтвы, атракцыёны
14.40 – шэсце рыцараў з гарматай да крэпасці

На працягу свята ў “Карчме” можна будзе пакаштаваць гарачых духмяных бліноў, а таксама набыць сувеніры ад Саюза майстроў Беларусі!

Увага ! Калі Вы хочаце пазбавіцца ад старых праблем і турбот, прыносьце старыя рэчы, каб  спаліць  іх  на  вогнішчы

Шаноўныя наведвальнікі! Калі ласка, паклапаціцеся аб цёплым і зручным адзенні і абутку.

Свята адбудзецца пры любым надвор’і!   На свята “Масленіца” адзіны кошт уваходнага білета9 500руб.
(дзеці дашкольнага ўзросту – бясплатна)

 
Сістэма Orphus