Конкурс “Масленічная лялька – 2012”

Конкурс “Масленічная лялька”  праводзіцца ў музеі, пачынаючы з 2008 года. Сёлета гэты конкурс будзе праводзіцца у рамках культурна-масавых мерапрыемств “Сустрэча Масленіцы” і “Провады Масленіцы”.  Удзельнікамі конкурсу могуць быць як індывідуальныя аўтары лялек, так і аўтарскія калектывы (сямейныя, школьныя, студэнцкія, і г.д.). Неабходна загадзя, ў хатніх умовах, зрабіць ляльку (любога памеру) адпаведна выбранай намінацыі.

Намінацыя “Традыцыйная”

Намінацыя “Арыгінальная”

Крытэрыі ацэнкі

матэрыял

тэхніка выканання

элементы народнага касцюма

абарона (візітная картка)

Крытэрыі ацэнкі

матэрыял

тэхніка выканання

аўтарскае рашэнне касцюма

абарона (візітная картка)

 

Да лялькі неабходна прымацаваць ліст з прозвішчам аўтара ці назвай калектыва. Візітная картка, якая можа быць прадстаўлена ў выглядзе спеваў, верша, танца і г.д., з’яўляецца “абаронай” твора. Усе дзеі адбудуцца на канцэртнай пляцоўцы (экспазіцыйны сектар “Цэнтральная Беларусь”).

Галоўны прыз – дэгустацыя блюд беларускай кухні ў кафэ.

 

 
Сістэма Orphus