Зялёны суботнік

Удзельнікі "Зялёнага суботніка" дапамаглі Беларускаму дзяржаўнаму музею народнай архітэктуры і побыту.

Добраахвотная акцыя ЗП "Брытыш-Амерыкан Табака Трэйдзінг Кампанія" "Зялёны Суботнік. Скарбніца добрых спраў" прайшла 19 Чэрвеня 2010г. ў Беларускім дзяржаўным музеі народнай архітэктуры і побыту. Вынікам суботніка стала дапамога музею ў рамонце і аднаўленні помнікаў даўніны.

У акцыі "Зялёны Суботнік. Скарбніца добрых спраў" прынялі ўдзел каля 150 чалавек - супрацоўнікаў ЗП "Брытыш-Амерыкан Табака Трэйдзінг Кампанія" са сваімі сем'ямі і сябрамі. Таксама да ініцыятывы далучыліся добраахвотнікі з ліку дзелавых партнёраў кампаніі і прадстаўнікоў СМІ.

Вынікам акцыі стала аднаўленне элементаў экспазіцыйнага сектара "Цэнтральная Беларусь". Пад кіраўніцтвам куратараў з ліку работнікаў музея ўдзельнікі "Зялёнага суботніка" адрамантавалі старыя жэрдкавыя платы вакол помнікаў канца ХІХ - пачатку ХХ стагоддзяў, а таксама дапамаглі супрацоўнікам музея ў выкананні тэрміновых сезонных работ: абкопке экспанатаў і выдаленне пустазелля. Выкананню намечаных работ не перашкодзілі нават неспрыяльныя ўмовы надвор'я

"Мы ўдзячныя супрацоўнікам ЗП "Брытыш-Амерыкан Табака Трэйдзінг Кампанія" за добраахвотную дапамогу. Дзякуючы намаганням экспазіцыя "Цэнтральная Беларусь" ўсяго за некалькі гадзін літаральна змянілася, стала больш акуратнай і дагледжанай. Правядзенне суботніка аказалася вельмі своечасовым: бо каб падтрымліваць гэтыя унікальныя будынкі ў годным стане, мы маем патрэбу не толькі ў сродках, але і ў людзях, гатовых дапамагчы." адзначыла дырэктар Беларускага дзяржаўнага музея народнай архітэктуры і побыту Святлана Лакотка.

Дадатковым укладам кампаніі ў дапамогу Беларускаму дзяржаўнаму музею народнай архітэктуры і побыту ў рамках добраахвотнай ініцыятывы "Зялёны суботнік" стала вылучэнне спонсарскай дапамогі ў памеры 8 млн. беларускіх рублёў. Частка гэтых сродкаў пайшла на набыццё неабходных матэрыялаў для выканання работ, якія па завяршэнні суботніка былі перададзеныя музею.

Штогадовыя акцыі ў рамках "Зялёны суботнік" праводзяцца ЗП "Брытыш-Амерыкан Табака Трэйдзінг Кампанія" з 2006 г. Такім чынам, цяперашняя акцыя стала для кампаніі юбілейнай: у 2010 г. яна прайшла ў пяты раз.

"Зялёны суботнік" без перабольшання з'яўляецца адным з самых значных падзей для кожнага супрацоўніка нашай кампаніі. У гэтым годзе рамкі акцыі пашырыліся: калі ў ранейшыя гады "Зялёны суботнік" быў у першую чаргу экалагічнай ініцыятывай, то сёння нам прадставілася магчымасць разам папрацаваць на карысць захавання гістарычнай спадчыны нашай рэспублікі " - адзначыў Сяргей Буры, начальнік аддзела па карпаратыўных сувязях ЗП "Брытыш-Амерыкан Табака Трэйдзінг Кампанія"

 


Сістэма Orphus