Аб музеі

Шматгранная дзейнасць  Беларускага дзяржаўнага музея народнай архітэктуры і побыту прыцягвае ўвагу шэрагу  ўстаноў і арганізацый.  Таму, даволі часта праграмы і мерапрыемствы   ажыццяўляюцца не толькі самім музеем, але і пры удзеле шматлікіх партнёраў.

Інфармацыйную падтрымку аказваюць музею інтэрнэт-парталы (БелТА,Interfax, БЕЛАПАН, tut.by , open. by, relax.by). З публікацыямі супрацоўнікаў музея можна перыядычна знаёміцца на старонках  беларускіх газет "Культура", "СБ. Беларусь сёння”, “Краязнаўчая газета”,”Звязда”,”Вячэрні Мінск”,”Рэспубліка”, “Беларуская ніва”,” “Мінскі Кур’ер”,”Антэна”,”Турызм і адпачынак”,”Ва-банк”, ”Народная газета”, “Знамя юности”, ”Слуцкі край”, “Аглядальнік” і іншых.

Перадачы аб абрадах і традыцыях беларусаў, пра гісторыю прадметаў, якія захоўваюцца ў музеі транслююцца тэлеканаламі  ў інфармацыйна-навастных праграмах: АНТ (“Наша раніца”, “Нядзельная раніца”), СТВ (выніковая праграма "Тыдзень», «24 гадзіны», «Вялікі сняданак", "Мінск і мінчане» ), "Беларусь 2" («Святло далёкай зоркі», «Калыханка», «Прасоўванне +», «Пазакласная гадзіна»), “Беларусь 1”  і ў інфармацыйных блоках ТРК  “Мір”.

На хвалях беларускіх радыёстанцый “Культура”, “Радыё Мінск”, “ХітFM”  і інш.,  у праграмах i перадачах «Сельская раніца», «Альбом культуры», «Афіша выхаднога дня», «Добрай раніцы, сталіца», «Радыёфакт», «Адпачынак», «Падворак», «Для тых, хто дома» транслююцца выступленні і інтэрв'ю супрацоўнікаў музея, гучаць анонсы і рэпартажы аб музейных мерапрыемствах.

Дзяржаўныя і грамадскія ўстановы сталі  ініцыятарамі і партнерамі пры правядзенні мерапрыемстваў , акцый і свят, якія праводзяцца на тэрыторыі музея. Напрыклад,  Камітэт па адукацыі пры Мінгарвыканкаме пры сумесным з музеем правядзенні свята для выпускнікоў школ “Развітанне са школай” садзейнічае далучэнню моладзі да нацыянальнай культуры,  аддзел культуры адміністрацыі Маскоўскага раёна г. Мінска некалькі год запар сумесна з музеем  праводзіць свята "Край беларускі, край самабытны»; Апарат Упаўнаважанага па справах рэлігіі і нацыянальнасцяў сумесна з грамадскім аб’яднаннем украніцаў у Беларусі  “Ватра” ініцыіравалі  правядзенне акцыі  «Наш дом-Беларусь», прымеркаванай да юбілейнай даты вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў. Акцыя стала  штогадовым мерапрыемствам, якое знаеміць з нацыянальнымі культурамі народаў, што жывуць на Беларусі. Свята “Восеньская ліра” пры ўдзеле фальклорных калектываў з Літвы “Дімгелітэ” і “Рудінелес”  пазнаёміла наведвальнікаў з нематэрыяльнай культурай літоўскага народа. Тэатр цыганскай песні “Жемчуга” паказаў танцы,песні і абрады цыганскага народа). Народныя майстры-члены  Беларускага саюза майстроў народнай творчасці - прапануюць наведвальнікам музея набыць арыгінальныя сувеніры з льну,саломкі,гліны,дрэва.

Студэнцкая моладзь ВНУ г.Мінска (Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта (кафедра «Камунікатыўны дызайн»), Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта  культуры і мастацтваў (кафедра “Рэжысура народных абрадаў і свят”) , Беларускага нацыянальнага тэхнічнага універсітэта, Дзяржаўнага педагагічнага універсітэта  імя М. Танка)  дапамагае музею ажыццяўляць самыя разнастайныя творчыя праекты.

Рэалізацыя мерапрыемстваў па добраўпарадкаванню і правядзенню рэстаўрацыйных і рамонтных работ ажыццяўляецца пры ўдзеле валанцерскіх студэнцкіх груп  архітэкурна-будаўнічага факультэта БНТУ і партнерскіх арганізацый.

Упрыгожваюць сваімі выступленнямі музейныя мерапрыемствы і святы  творчыя калектывы: “Майстэрня ўражанняў” ( http://masterchudo.com) ( “Паварот на Малінаўку ці Незвычайны выхадны па матывах “Вяселле ў Малінаўке”, анімацыйная праграма пад час правядзення фолк-фэста “Камяніца”), дзіцячы фалклорны калектыў “Мілавіца” пад кіраўніцтвам Снітко М.В. (Цэнтр пазашкольнай работы Кастрычніцкага раёна г.Мінска “Ветразь), фалклорны ансамбль “Вяснянка”- кіраўнік Лось Л.М. (Лельчыцкі раён Гомельскай вобласці), ансамбль “Асалода” (Кастюкоўскі СДК Барысаўскага раёна), гурт “Джамбібум” і іншыя.

На працягу шэрагу гадоў пры арганізацыйнай і фінансавай падтрымцы партнёраў музея рэалізоўваюцца сумесныя праекты, якія выклікаюць вялікую цікавасць у наведвальнікаў. Яскравым прыкладам такіх партнерскіх адносін з’яўляецца фольк-фэст "Камяніца” (партнёрам выступіла ТАА «Новы альянс»), які ўжо на працягу дзвух гадоў збірае  аматараў фолк-музыкі розных накірункаў . Канцэрт класічнай музыкі “ Чароўная ноч класікі ў музеі пад адкрытым небам”  - першае мерапрыемства ў рамках сумеснага праекта Беларускага акадэмічнага музычнага тэатра і музея “Шэдэўры міравой класікі”, які плануецца зрабіць штогадовым.

Спонсарскую дапамогу  аказваюць музею ІП “Брыціш Амерыкан Табака Трэйдзінг Компані”, ВКТАА “Фамар”, ААА “Лігматон” , ААА “Новы Альянс”  і інш. камерцыйныя арганізацыі.

Згодна пастановы Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 12.03.2011 № 308 “Аб зацвярджэнні Палажэння аб папячыцельным савеце арганізацыі культуры” загадам дырэктара ўстановы ад 9.09.2011 № 88 зацверджаны  Папячыцельны савет пры ўстанове “Беларускі дзяржаўны музей народнай архітэктуры і побыту” у складзе:

  1. Старшыня папячыцельнага савета Мілючэнкаў С.А. – старшы навуковы супрацоўнік аддзела архітэктуры ІМЭФ НАН РБ, кандыдат гістарычных навук.
  2. Сахута Л.М. – старшыня беларускага Саюза майстроў народнай творчасці, доктар мастацтвазнаўства, прафесар.
  3. Камяк Т.І. – намеснік па ідэалогіі генеральнага дырэктара ААТ “Прамтэхмантаж”.
  4. Пашак А.В. – намеснік дырэктара ААА “Новы альянс”.
  5. Цішкоў В.І. – старшыня СПК “Шчомысліца” Мінскага района.
  6. Сакратар папячыцельнага савета -  вучоны сакратар музея Маеўская С.Б.

На працягу 2011 года за перыяд дзейнасці папячыцельнага савета музею на безвыплатнай аснове была аказана наступная дапамога:

  • арганізацыя продажу сувенірнай прадукцыі (па тэматыцы музея) народнымі майстрамі на тэррыторыі музея пад час масавых мерапрыемстваў і  працы экспазіцыі (ГА “Беларускі саюз майстроў народнай творчасці”);
  • кансультацыі па пытаннях перспектыўнага праектавання экспазіцыі (ІМФ НАН РБ);
  • на безвыплатнай аснове аказана дапамога выканання рамонтных работ на аб’ектах гаспадарчай зоны музея (зварачныя работы), (ААП  “Прамтэхмантаж”);
  • аказана арганізацыйная дапамога з фінансавай падтрымкай у мэтах правядзення масавага мерапрыемства “Фолькфэст” (ААА “Новы альянс”);
  • аказана дапамога па добраўпарадкаванню тэрыторыі, апрацоўцы пахатных участкаў: касьба траў, пахата глебы, сяўба, уборка (СПК “Шчомысліца”).

Сумесная партнерская дзейнасць Беларускага дзяржаўнага музея народнай архітэктуры і побыту і шматлікіх устаноў накіравана на захаванне і  папулярызацыю культурнай спадчыны беларускага народа.

 

 

План  мерапрыемстваў на 2012 год

Назва
мерапрыемства

Дата
правядзення

Інфармацыя пра мерапрыемства

“Шчадрэц”

15.01.2012

Знаёмства з абрадам “Шчодрык” з в. Рог Салігорскага раёна Мінскай вобласці, які занесены ў Дзяржаўны спіс нематэрыяльнай культурнай спадчыны РБ.

“Сустрэча Масленіцы”

19.02.2012

Масленіца – старажытнае свята провадаў зімы і сустрэчы вясны. На мерапрыемстве “Сустрэча Масленіцы” наведвальнікі змогуць весела і шумна адзначыць гэтае свята, паўдзельнічаць у стварэнні “Марэны”, атрымаць прызы падчас масленічных гульняў і забаваў, пасмакаваць гарачых бліноў – сімвал свята.

“Провады Масленіцы”

26.02.2012

Другое мерапрыемства прысвечанае святу Масленіцы – “Провады Масленіцы”. “Абракальны абрад”, спальванне пудзіла “Марэны”, масленічныя гульбішча, смачныя бліны, канцэртная праграма ад лепшых мастацкіх калектываў – усё, каб годна і весела сустрэць надыходзячую вясну. Падчас мерапрыемства праходзіць конкурс на лепшую масленічную ляльку.

“Гуканне вясны”

24.03.2012

Наведвальнікі стануць сведкамі самага лірычнага, напеўнага і непаўторнага свята. З першымі павевамі цяпла людзі ішлі на узгоркі, да высокіх арэляў, каб кароценькімі песнямі-вяснянкамі загукаць вясну-красну і птушак, якія неслі на сваіх крылах цяпло. Ёсць магчымасць стварыць сваіх птушах дзякуючы майстар-класам па вырабу птушак з цеста, галінак, паперы, каб потым паўдзельнічаць у конкурсе “Жавароначкі, прыляціце!”. Разам зрабіць пудзіла “Марэны” і спаліць яго на Вербнай гары. Таксама наведвальнікаў чакае канцэртная праграма, гульні і частаванне гарбатай.

“Вербная нядзеля”

08.04.2012

Наведвальнікі змогуць асвяціць вярбу на ўрачыстым набажэнстве, пачуць расказ пра цудадзейную пыгажосць вялікоднага яйка,убачыць асвяшчэнне вярбой агарода, эпізод “Упрыгожванне покуці вярбой, а таксама паўдзельнічаць ў майстар-класах па ўпрыгожванню вербных галінак.

“Кахаем па-беларуску”

12.05.2012

Як гэта – кахаць па-беларуску? Адказы на гэта і іншыя пытанні звязаныя з самым чыстым і інтымным пачуццём прапануем пашукаць разам падчас мерапрыемства “Кахаем па-беларуску”, якое прымеркавана да  Сусветнага Дня сям’і.  Успомнім традыцыі, звычаі і абрады на тэму кахання, нават зробім ляльку – усё, каб кахаць па-беларуску значыла быць моцнай, вернай і шчаслівай сям’ёй.

Свята, прысвечанае Міжнароднаму дню музеяў.

19.05.2012

Кожны год, 18 мая, жыхары нашай планеты святкуюць Міжнародны дзень музеяў. Запрашаем усіх на святочную праграму, прысвечаную гэтай падзее. А што Вас чакае? Прыходзьце – убачыце!

“Развітанне
са школай”

Апошнія дні мая

Для выпускнікоў школ конкурсна-забаўляльная праграма і дыскатэка (колькасць прыёма заяў абмежавана).

“Купальскі вечар”

23.06.2012

Паганскаму святу Купалле прысвечаны “Купальскі вечар” у нас на музеі. Рэканструкцыя старажытнага абрада с суправаджэннем спеваў, якія напоўненныя магіяй. Пляценне вянкоў, гойсанне праз вогнішча, купальскія варожбы і іншыя традыцыі адзначэння Купалля.

“Спасаўка-ласаўка”

25.08.2012

Пад час мерапрыемства, наведвальнікі даведаюцца пра традыцыі святкавання трох Спасаў. Маленькія наведвальнікі паўдзельнічаюць ў конкурсе дзіцячага малюнка “Баровачка”. У музеі праводзіцца музейная гульня “Пазнай спас”, дзе можна праявць кемлівасць, знаходлівасць, а пераможцам  атрымаюць прызы. Пад час урачыстага набажэнства ля Пакроўскай царквы - асвяціць плады новага ўраджаю, а таксама пачаставацца гарбатай.

“Дзень ведаў”

01.09.2012

Музей прапануе цікавую пазнавальна-конкурсную праграму для школьнікаў (колькасць прыёма заяў абмежавана). Правядзіце першы вучэбны дзень у школе пачатку 20 стагоддзя, дазнайцеся аб школьным жыцці векавой даўніны.

“Восеньскі фэст”

29.09.2012

Центральныя восеньскія святы і абрады народнага календара беларусаў, ярмарка сельскагаспадарчай прадукцыі, варожбы, конкурсы і гульні ў мерапрыемстве “Восеньскі фэст”.

“Дзень настаўніка”

07.10.2012

У гэты дзень музей прапануе конкурсна-забаўляльную праграму для працоўнікаў сферы адукацыі (колькасць прыёма заяў абмежавана). Традыцыйна настаўнікаў віншуюць лепшыя выканаўцы і калектывы беларускай эстрады.

 


Старонка 1 из 9


Сістэма Orphus